Навiны
Дзякуючы гэтаму прынцыпу ЖКГ Гродзенскай вобласці — лідар у краіне
Лідарам сярод рэгіёнаў Беларусі ў рэалізацыі праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе на 2021–2025 гады» стала Гродзенская вобласць. Выдаткі на жыллёва-камунальныя паслугі для грамадзян знізіліся на 5,1 % да 2024 года, што дазволіла сэканоміць каля 16 мільёнаў рублёў. Колькасць зваротаў грамадзян па пытаннях якасці жыллёва-камунальных паслуг знізілася на 7,5 %.
Прамысловасць, будаўніцтва, турызм. Сівак пра перспектывы супрацоўніцтва з Разанскай вобласцю
У МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі прымяняюць клетачныя тэхналогіі для лячэння цяжкага неўралагічнага захворвання
Прымяненне ствалавых клетак — адзін з перспектыўных метадаў у медыцыне. І ён паказаў сваю эфектыўнасць у лячэнні пацыентаў з такім цяжкім неўралагічным захворваннем, як рассеяны склероз. Трансплантацыя ствалавых клетак дазваляе «перазагрузіць» імунітэт — і хвароба адступае. Клетачныя тэхналогіі паспяхова выкарыстоўваюцца ў МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі ў тым ліку як альтэрнатыва стандартнаму медыкаментознаму лячэнню. На такую тэрапію — а гэта тэхналогіі сусветнага ўзроўню — прыязджаюць пацыенты не толькі з рэгіёнаў Беларусі, але і замежжа.
Вярхоўны Суд вынес прыгавор эсэсаўскаму карніку
Пра тое, хто такі. Ганс Ойген Зіглінг, і якія ён учыніў злачынствы на беларускай зямлі, ужо расказвалася на старонках «Звязды». І вось у сакавіку Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь прызнаў нацысцкага карніка вінаватым у генацыдзе беларускага народа. Аднак у сувязі са смерцю Зіглінга ў 1978 годзе прыгавор пастаноўлены без прызначэння пакарання.
Перспектывы супрацоўніцтва Беларусі з Разанскай вобласцю абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці
«Усё, аб чым дамовіцеся з беларусамі, мы выканаем у тэрмін»
Лукашэнка адобрыў праект пагаднення па бязвізе з Тайландам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 сакавіка падпісаў Указ № 89 «Аб праекце міжнароднага дагавора». Дакументам адабраецца ў якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Каралеўства Тайланд аб узаемнай адмене візавых патрабаванняў для ўладальнікаў звычайных пашпартоў. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У КДК расказалі аб маштабах неабгрунтаванага пасрэдніцтва
Камітэт дзяржаўнага кантролю распачаў 71 крымінальную справу па фактах неабгрунтаванага пасрэдніцтва за 2025 год. Пра гэта старшыня КДК Васіль Герасімаў расказаў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».
Беларускія паралімпійцы завяршылі выступленні на Гульнях у Італіі з двума медалямі
Доўгія выхадныя чакаюць беларусаў у красавіку
«Наш маральны арыенцір і адказ на сучасныя выклікі». Эксперты — пра Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь
У нядзелю, 15 сакавіка, у нашай краіне адзначаць Дзень Канстытуцыі. У чым перавагі нашага Асноўнага Закона перад аналагічнымі дакументамі іншых краін і чаму абноўленая чатыры гады назад Канстытуцыя з’яўляецца стратэгічным дакументам грамадска-палітычнага развіцця дзяржавы, расказалі нашы эксперты.