Top.Mail.Ru

Навiны

Хрэнін: Пачаўся чарговы этап праверкі гатоўнасці УС па плане Мінабароны і Генштаба

Хрэнін: Пачаўся чарговы этап праверкі гатоўнасці УС па плане Мінабароны і Генштаба

Пачаўся чарговы этап праверкі гатоўнасці Узброеных Сіл па плане Мінабароны і Генштаба. Пра гэта заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ваеннага ведамства.


У МУС папярэджваюць аб шматузроўневых схемах і атаках кібермахляроў

У МУС папярэджваюць аб шматузроўневых схемах і атаках кібермахляроў

Агульная колькасць кіберзлачынстваў у 2025 годзе ўпершыню за некалькі гадоў скарацілася на 6 %, але іх доля ў агульнай структуры злачыннасці, наадварот, вырасла, наблізіўшыся да трэці. Пра трывожную тэндэнцыю расказаў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці МУС Аляксандр РЫНГЕВІЧ.

Урад зацвердзіў Дзяржаўную праграму «Беларусь інтэлектуальная», разлічаную на 2026–2030 гады

Урад зацвердзіў Дзяржаўную праграму «Беларусь інтэлектуальная», разлічаную на 2026–2030 гады

Яна ўключае тры падпраграмы, у якіх выразна, дэталізавана і празрыста распісаны крокі па вырашэнні задач і дасягненні мэт бягучай пяцігодкі ў сферы адукацыі. Першая падпраграма — «Дзіцячы садок і школа — тэрыторыя поспеху» — накіравана на павышэнне якасці дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі. Другая — «Дзеці і моладзь — будучыня Беларусі» — прадугледжвае пашырэнне даступнасці дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, сацыялізацыю моладзі ў сучасным грамадстве. У трэцяй — «Прафесійныя кадры» — сканцэнтраваны задачы па павышэнні канкурэнтаздольнасці прафесійнай адукацыі. 

Па падрабязнасці мы звярнуліся да міністра адукацыі Андрэя ІВАНЦА.

Стартаваў прыём заявак на суісканне прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі
85

Стартаваў прыём заявак на суісканне прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі

Як нагадалі ў Дзяржкамітэце па навуцы і тэхналогіях, прэмія прысуджаецца беларускім і расійскім навукоўцам і спецыялістам раз у два гады за выдатныя вынікі сумесных навуковых даследаванняў, адкрыцці і навуковыя дасягненні, а таксама за сумесную распрацоўку ўзораў новай тэхнікі і прагрэсіўных тэхналогій.

У самай вялікай шматдзетнай сям’і ў Беларусі выхоўваюць 14 дзяцей
94

У самай вялікай шматдзетнай сям’і ў Беларусі выхоўваюць 14 дзяцей

У Мінпрацы і сацабароны расказалі, што самая вялікая шматдзетная сям’я пражывае ў Мінскай вобласці.

Калі запусцяць чыгуначныя зносіны паміж Смаленскам і Віцебскам, расказаў кіраўнік Мінтранса РФ
133

Калі запусцяць чыгуначныя зносіны паміж Смаленскам і Віцебскам, расказаў кіраўнік Мінтранса РФ

Прыгарадныя бесперасадачныя чыгуначныя зносіны паміж Смаленскам, Оршай і Віцебскам плануецца запусціць у красавіку. Пра гэта паведаміў журналістам міністр транспарту Расіі Андрэй Нікіцін па выніках пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое прайшло 2 лютага ў Маскве, паведамляе БелТА.


У Аўстраліі выпрабуюць першую ў свеце персаналізаваную вакцыну для лячэння дзяцей з ракам мозгу
131

У Аўстраліі выпрабуюць першую ў свеце персаналізаваную вакцыну для лячэння дзяцей з ракам мозгу

У Аўстраліі ў канцы 2026 года пачнуцца першыя ў свеце клінічныя выпрабаванні персаналізаванай вакцыны для лячэння дзяцей з цяжкімі формамі раку галаўнога мозгу. Пра гэта паведамляе тэлерадыёвяшчальная карпарацыя Australian Broadcasting Corporation.


У васьмі раёнах Гомельскай вобласці адмянілі падвоз дзяцей з сельскіх населеных пунктаў у школы
124

У васьмі раёнах Гомельскай вобласці адмянілі падвоз дзяцей з сельскіх населеных пунктаў у школы

У Гомельскай вобласці на 3 лютага ў васьмі раёнах адмянілі падвоз навучэнцаў з сельскіх населеных пунктаў да ўстаноў адукацыі, паведамілі ў аблвыканкаме.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю