Навiны
Беларускаму дзяржаўнаму тэхналагічнаму ўніверсітэту спаўняецца 95 гадоў
Казаць аб шаноўным узросце паважанай ВНУ можна, калі толькі пералічваць яе заслугі. На самай справе там жыве маладосць — шумная, дзёрзкая, мэтанакіраваная. І кожны верасень, як толькі ва ўніверсітэт прыходзяць чарговыя першакурснікі, яго ўзрост быццам абнуляецца, а жыццё напаўняецца новымі сэнсамі.
Анколагі расказалі, якія пухліны выклікае тытунь і ці можна іх выявіць на ранніх стадыях
Колькасць пацыентаў з анказахворваннямі расце, але гэта агульная тэндэнцыя як у краінах Еўропы, так і ў многіх іншых. І звязана яна найперш з павялічэннем працягласці жыцця і старэннем насельніцтва (рак, як вядома, — захворванне пажылых людзей), а таксама з магчымасцямі сучаснай медыцыны выяўляць злаякасныя новаўтварэнні на ранніх стадыях. Захваральнасць на рак у нашай краіне складае 640 новых выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва.
Новы рэгламент упарадкаваў узгадненне павышэння адпускных цэн на спажывецкія тавары і сыравіну
У Беларусі зацвердзілі рэгламент павышэння адпускных цэн на спажывецкія тавары і сыравіну. Сам па сабе прынцып коштавага рэгулявання застаўся нязменны. Але некалькі змяняецца алгарытм змены кошту ў большы бок. Цяпер адпаведнае рашэнне будзе прымацца Камісіяй па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце Міністраў. Тлумачым, што і як.
У Беларусі ўдакладнены парадак правядзення дзяржаўнага будаўнічага нагляду
У Беларусі ўдакладнены парадак ажыццяўлення дзяржаўнага будаўнічага нагляду, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Селіверстаў: Асноўныя долі ў расходах рэспубліканскага бюджэту на 2026 год займаюць сацыяльныя артыкулы
Асноўныя долі ў расходах рэспубліканскага бюджэту на 2026 год займаюць сацыяльныя артыкулы, расказаў журналістам міністр фінансаў Юрый Селіверстаў пасля разгляду дэпутатамі праекта закона «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2026 год» у другім чытанні, перадае БелТА.
У Беларусі ўдакладнены парадак ажыццяўлення дзяржаўнага будаўнічага нагляду
Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.
Саўмін Беларусі зацвердзіў пагадненне з Лаосам аб экспартных крэдытах
Золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся да $13,9 млрд
Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 снежня 2025 года, паводле папярэдніх звестак, склалі $13,9 млрд у эквіваленце. Такія звесткі апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведаміла БелТА.
Што памянялася ў працэдуры дзяржрэгістрацыі і ўліку транспарту, расказалі ў ДАІ
У Беларусі ў новай рэдакцыі выкладзены нарматыўныя прадпісанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ўліку транспартных сродкаў. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын. Начальнік аддзялення рэгістрацыйна-экзаменацыйнай дзейнасці і тэхнічнага нагляду ўпраўлення нагляднай і рэгістрацыйна-экзаменацыйнай дзейнасці галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Аляксандр Шмаянкоў расказаў БелТА, што змянілася і як гэта адаб’ецца на працэдуры рэгістрацыі транспарту.
Парк высокіх тэхналогій прадставіў беларускія IT-рашэнні ў Турцыі
У Стамбуле і Ізміры (Турэцкая Рэспубліка) Парк высокіх тэхналогій (ПВТ) правёў серыю прэзентацый, прысвечаных інвестыцыйнаму і тэхналагічнаму патэнцыялу беларускага IT-сектара, паведамілі БелТА ў парку.