Навiны
Як пазбегнуць гіпертэнзіі і што рабіць, калі лекі не дапамагаюць?
Павышаны ціск — частая прычына звароту да ўрача. Аднак за кароткі час прыёму доктар не заўсёды паспявае расказаць, як жыць з артэрыяльнай гіпертэнзіяй і якія асаблівасці ёсць у гэтай хваробы. Напрыклад, на яе пачатковым этапе, усяго толькі змяніўшы лад жыцця, можна цалкам пазбегнуць праблем з ціскам. Што для гэтага трэба рабіць, чаму тут так важныя фізічныя нагрузкі і якія з іх не падыходзяць, а таксама як быць, калі прызначаныя лекі не дапамагаюць, разбіраемся з загадчыкам раённага кардыялагічнага цэнтра 6-й Цэнтральнай раённай клінічнай паліклінікі Мінска Таццянай КУЗЬМІЧ.
Зніжэнне беспрацоўя, павелічэнне колькасці занятых у эканоміцы і даходаў насельніцтва
У Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі падвялі вынікі выканання Генеральнага пагаднення паміж Урадам, аб’яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў за першую палову бягучага года. Гэты дакумент замацоўвае дамоўленасці сацыяльных партнёраў па дасягненні тых ці іншых паказчыкаў у найважнейшых для кожнага работніка пытаннях — аплата працы, занятасць, сацыяльная падтрымка, прадастаўленне дадатковых гарантый і многае іншае.
Прафсаюзы па ўсёй краіне віншуюць школьнікаў
Прафсаюзныя арганізацыі ў рамках пастаяннай дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы — дзецям» прымаюць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы дзяцей да школы. Гэта падтрымка ўсебаковая.
Галіновы прафсаюз узнагародзіў каля 100 работнікаў сферы ЖКГ за ўдзел у жніве
Традыцыйна работнікі розных сфер на летні перыяд далучаюцца да аграрыяў і дапамагаюць убіраць ураджай. У галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі іх — больш за 300 чалавек. І многія намалацілі звыш 1000 тон збожжа.
Прафсаюз дапамог маладому спецыялісту вярнуць належныя па калектыўным дагаворы сродкі
Размова ў гэтым выпадку ідзе аб частковай кампенсацыі за наём жылога памяшкання, якую штомесяц наймальнік абавязаны быў выплачваць работніку.
Больш за 200 тысяч працаўнікоў падарожнічалі па Беларусі пры падтрымцы прафсаюзаў за паўгода
Юрый Сянько: «Аграрыі прыклалі максімум намаганняў, каб сабраць вялікі беларускі каравай»
Такое меркаванне выказаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, узнагароджваючы найлепшых удзельнікаў жніва ў ААТ «Святая Воля» Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
ФПБ: ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах прадстаўлены шырокі асартымент школьных тавараў
Аб гэтым сведчаць вынікі прафсаюзнага маніторынгу па наяўнасці ў гандлёвых аб'ектах асартыменту школьных тавараў.