Навiны
«Пасля ўрагану тэрыторыю дзіцячага садка расчышчалі некалькі дзён...»
Паведаміла намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Магілёўаблаўтатранс», дэпутат Магілёўскага гарсавета па 36-й Перакопскай выбарчай акрузе Таццяна Ішчанка.
У Магілёве ураган «апрануўся» ў норкавае футра
Нядаўняя бура нарабіла шмат бяды ў Магілёве. Але не абышлося і без кур’ёзных выпадкаў. Напярэдадні адна магіляўчанка вывесіла на балкон норкавае футра, каб абараніць дарагую рэч ад молі, і пакінула яго там да наступнага дня. А ноччу здарылася стыхія. Напэўна, прыгожае адзенне спадабалася неўтаймоўнай віхуры і яна, зламаўшы фрамугу, нахабна прыхапіла яго з сабой. Гора і адчай, якія перажыла магіляўчанка, калі выявіла страту, не ведалі мяжы. Футра ж знікла бясследна. Колькі ні шукала яго гаспадыня ў сябе пад вокнамі і нават у бліжэйшым наваколле, безвынікова.
Дэпутаты Магілёўшчыны расказалі як насельніцтва і мясцовыя арганізацыі адрэагавалі на выклік стыхіі
Рамонт дахаў, утылізацыя дрэў. У Магілёве працягваюцца работы па навядзенні парадку пасля непагадзі
У Магілёве працягваюцца работы па навядзенні парадку ў горадзе пасля праходжання навальнічнага фронту, які накрыў абласны цэнтр у ноч з 9 на 10 ліпеня, перадае карэспандэнт БелТА.
Першы форвардар новага пакалення адправіўся ў Магілёўскі лясгас
Адбылася адгрузка першага форвардара новага пакалення AMKODOR FF1461. Яго ўладальнікам стаў Магілёўскі лясгас, які адным з першых ацэніць перавагі інавацыйнай тэхнікі.
У Магілёве працягваюцца работы па ліквідацыі наступстваў навальнічнага фронту
У Магілёве працягваюцца работы па ліквідацыі наступстваў навальнічнага фронту, які накрыў горад ноччу з 9 на 10 ліпеня, паведамляе БелТА.
«Кожны зварот на кантролі»: ратавальнікі Магілёва расказалі аб работах па ліквідацыі наступстваў непагадзі
Ратавальнікі Магілёва працягваюць работы па ліквідацыі наступстваў навальнічнага фронту, які накрыў горад ноччу 10 ліпеня. Начальнік Магілёўскага гарадскога аддзела па НС Вячаслаў Башарымаў расказаў журналістам, на якіх асноўных напрамках цяпер сканцэнтравана ўвага работнікаў МНС горада, перадае БелТА.
Ад урагану ў Магілёўскай вобласці пацярпела калі 2 тысяч гектараў лесу
У Магілёўскай вобласці працягваюць працаваць над ліквідацыяй наступстваў стыхіі, якая гаспадарыла ў рэгіёне ў ноч на 10 і 11 ліпеня. Пад удар трапілі і гарадскія дрэвы, і лясныя. У Магілёве два дні запар ідзе расчыстка вуліц ад завалаў дрэў. Па інфармацыі адзінай дыспетчарскай службы, пашкоджана 4766 гарадскіх дрэў. Разам з дрэвамі загінула і шмат птушак, гнёзды якіх былі разбураны непагадзю.
Вялікі гарадскі суботнік пройдзе ў Магілёве 12 ліпеня
Вялікі гарадскі суботнік пройдзе 12 ліпеня ў Магілёве. Усіх жыхароў горада запрашаюць паўдзельнічаць у навядзенні парадку ў абласным цэнтры пасля разгулу стыхіі, які адбыўся ноччу 10 ліпеня. Пра гэта расказаў старшыня Магілёўскага гарвыканкама Сяргей Чарткоў, паведамляе БелТА.