Навiны
Застаўшыся адна з трыма дзецьмі, маладая жанчына не губляе сілы духу і выхоўвае іх годнымі людзьмі
Дзеткі моцна абдымаюць дарагую матулю, кажуць ёй цёплыя словы, а яна шчыра ўсміхаецца ў адказ, цалуе аднаго за адным. «Мамачка, ты ў нас самая прыгожая, мілая і ласкавая! Ты самая лепшая ў свеце!» — гучаць прызнанні, якія саграваюць сэрца і напаўняюць душу радасцю. Вось яно, мацярынскае шчасце, што дапамагае пераадолець усе цяжкасці і выпрабаванні. І колькі б перашкод ні ўзнікала ў жыцці, іх дапамагае перамагчы яднанне дарагіх і блізкіх сэрцу людзей. Менавіта так лічыць і шматдзетная матуля Вікторыя Перагудзіна, якая жыве ў жывапіснай вёсцы Чэрцы Лепельскага раёна. І хоць жанчына нарадзілася і вырасла ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, Лепельшчына стала для яе вельмі дарагой і блізкай. Аднавяскоўцы ж палюбілі Вікторыю Аляксандраўну за яе душэўную шчырасць, спагаду і цеплыню, уменне выслухаць і падтрымаць добрым словам.
Пра што можа расказаць слоўнік народных гаворак, які рыхтуецца ў электронным выглядзе
Ці магчыма падлічыць колькі слоў у беларускай мове? Ужо не адно пакаленне даследчыкаў вывучае пісьмовыя крыніцы, працуе ў архівах, стварае слоўнікі, ездзіць з экспедыцыямі, каб паспець запісаць жывую гаворку, і нават сёння мова працягвае «прырастаць» новымі словамі. З сабранымі скарбамі мы можам пазнаёміцца дзякуючы разнастайным слоўнікам. Але нас яшчэ чакае столькі адкрыццяў! Усё сабранае раней трэба яшчэ вывучыць і асэнсаваць, прычым не толькі даследчыкам мовы.
Мадэлінг змяняе жыццё
Пераканацца ў гэтым можна было падчас творчага вечара «Прыгажосць па-за ўзростам». Менавіта з яго Нацыянальная бібліятэка пачынае новы праект, які прысвечаны Году жанчыны. У рамках клуба актыўнага даўгалецця тут будуць праходзіць сустрэчы з прафесійнымі ўзроставымі мадэлямі, майстар-класы, фотасесіі, прэзентацыі калекцый адзення беларускіх вытворцаў і іншыя мерапрыемствы.
БЧ запускае сетку кавярняў самаабслугоўвання
Беларуская чыгунка пачала ўстанаўліваць кававыя пункты на чыгуначных вакзалах. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
«Яны маё ўсё». Міністр культуры аб галоўных жанчынах у сваім жыцці
Міністр культуры Руслан Чарнецкі расказаў журналістам, хто галоўныя жанчыны ў яго жыцці, у час мерапрыемства «Ода беларускай жанчыне», прысвечанага Дню роднай мовы ў Нацыянальным драматычным тэатры імя Янкі Купалы, паведамляе БелТА.
Ода жанчыне на матчынай мове: на працягу дзвюх гадзін на Купалаўскай сцэне гучала цудоўнае беларускае слова
У гэты вечар шмат хто пераканаўся: беларускую мову і беларускую жанчыну аб’ядноўвае неверагодная прыгажосць і пяшчота. Яны — крыніца натхнення і сілы.
У Мінску абмеркавалі развіццё жаночага прадпрымальніцтва і сталічнага бізнесу ўвогуле
Жаночы твар бізнесу
З павагай да матчынай мовы
Тэатр-студыя і народны тэатр Магілёўскага абласнога метадцэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы прымеркавалі да Міжнароднага дня роднай мовы і Года беларускай жанчыны імпрэзу «Нам застанецца ад матуль і шчырасць іхняя, і ласка...» Яе паказ адбудзецца 22 лютага ў малой тэатральнай зале Палаца культуры вобласці.
Прафсаюз адстаяў інтарэсы работніка ў судзе
Супрацоўнік аднаго з магілёўскіх прадпрыемстваў ад кіраўніцтва атрымаў вымову за няякаснае выкананне вуснага даручэння. Але, як высветлілася пазней, сам наймальнік не змог дакладна растлумачыць, што менавіта даручаў і на якіх падставах. Інтарэсы работніка ў судзе прадстаўляў прававы інспектар працы Магілёўскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Дзмітрый Мардачоў.
Якія мерапрыемствы падрыхтаваны да Міжнароднага дня роднай мовы, расказалі ў НАН
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе НАН.