Навiны
Парламенцкая дэлегацыя Кеніі знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі
Як робіцца кансервацыя для самых папулярных навагодніх салатаў
Хутка Новы год, і без традыцыйнага «Аліўе» на святочным стале яшчэ ніводная гаспадыня не абыходзілася. Таксама надзвычай папулярная салата з крабавымі палачкамі. Напярэдадні свята мы вырашылі паназіраць, як робяць кансерваваныя інгрэдыенты для гэтых папулярных салатаў на кансервавым заводзе ў Быхаве. Некалькі гадоў таму прадпрыемства перажыло мадэрнізацыю і цяпер набірае абароты. Нездарма рэспубліканскі навукова-практычны семінар па перспектывах развіцця кансервавай галіны правялі сёлета менавіта ў Быхаве.
У Мінску аўтобус заціснуў дзвярыма пенсіянерку і працягнуў яе некалькі метраў па асфальце
У Мінску аўтобус заціснуў дзвярыма пенсіянерку і працягнуў яе некалькі метраў па асфальце. Пра гэта паведамілі БелТА ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Прыняцце рашэнняў урада аб змяненні цэнавага рэгулявання суправаджаецца штодзённым кантролем цэн
Аўтаматызаваная сістэма кантролю цэн, распрацаваная МПЗ, дазваляе збіраць такія даныя і аператыўна рэагаваць на завышэнне цэн, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Як установа адукацыі з багатай гісторыяй стварае новыя магчымасці для навучэнцаў
Мінскі дзяржаўны механіка-тэхналагічны каледж у наступным годзе адзначыць 70-гадовы юбілей. Установа адукацыі ўвойдзе ў юбілейны год з новымі спецыяльнасцямі, сучаснымі памяшканнямі і пашыраным узаемадзеяннем з іншымі каледжамі краіны.
Беларусь разлічвае ў 2026 годзе падпісаць міжурадавае пагадненне з Тайландам аб паветраных зносінах
Беларусь разлічвае ў 2026 годзе падпісаць міжурадавае пагадненне з Тайландам аб паветраных зносінах. Пра гэта заявіў у Мінску на мерапрыемстве «Даведайся пра дзіўны Тайланд», прысвечаным старту палётнай праграмы «Белавія», дырэктар дэпартамента авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Ігар Голуб, паведамляе БелТА.
Як стрымаць эмоцыі і працаваць у напружаным рэжыме, расказвае жанчына-хірург
Прафесія хірурга з’яўляецца адной з асноўных у сістэме аховы здароўя, займаючы другое месца пасля тэрапеўтаў. Аднак, нягледзячы на высокую колькасць жанчын сярод урачоў, мужчын-хірургаў усё ж больш, чым жанчын. І гэта зразумела. Прафесія хірурга патрабуе фізічнай загартоўкі, вытрымкі і самавалодання. Нярэдка прыходзіцца працаваць у экстрэмальных сітуацыях, калі лік ідзе на секунды. Тут вельмі важна пакінуць убаку свае эмоцыі, засяродзіць увагу на галоўным і аператыўна прыняць правільнае рашэнне. Калі ж хтосьці лічыць, што жанчыне такія якасці не ўласцівыя, той глыбока памыляецца. Пацвярджэнне таму — напрацоўкі Анастасіі Санковіч, хірурга Рэспубліканскага цэнтра камбустыялогіі пры Мінскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.
13-ю цырымонія ўручэння Міжнароднай прэміі «Філантроп»
Першыя дні сёлетняга снежня Яўгену Осіпаву запомняцца паездкай у Маскву, у Галерэю мастацтваў Зураба Цэрэтэлі, на 13-ю цырымонію ўручэння Міжнароднай прэміі «Філантроп». Званне лаўрэата народнаму майстру Рэспублікі Беларусь прысуджана сумесным рашэннем савета папячыцеляў, журы і аргкамітэта, што пацвярджае прызнанне дасягненняў бярэзінскага разьбяра не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі.
Кошт атрымання правоў кіроўцы можа павысіцца
Могуць падняць кошт атрымання правоў кіроўцы.
Больш за 3 500 ратавальнікаў і 1 300 адзінак тэхнікі МНС Беларусі кожны дзень гатовы прыйсці на дапамогу людзям
Штогод па нумарах «101» і «112» паступае больш за 150 тысяч выклікаў. Каб дапамагчы грамадзянам у розных надзвычайных сітуацыях, у нашай краіне створана 12 спецыялізаваных службаў МНС. Сёння даведаемся пра тры з іх: вадалазна-ратавальную, газадымаахоўную і хімічнай і радыяцыйнай абароны.