Навiны
Дзяржпадтрымку пры жыллёвым будаўніцтве абмеркавалі на экспертным савеце
Пад кіраўніцтвам Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай прайшло чарговае пасяджэнне экспертнага савета. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.
У выдавецтве «Беларусь» пабачыла свет анталогія сучаснай башкірскай паэзіі
У апошні час развіццё беларуска-башкірскіх літаратурных сувязяў набывае новы ўзровень. Ва Уфе пабывалі беларускія літаратары — першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч. У Беларусь не аднойчы прыязджаў старшыня Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Башкартастан Айгіз Баймухаметаў. А ў 2023 годзе ў Мінску і Мінскай вобласці прайшлі Дні башкірскай літаратуры ў Рэспубліцы Беларусь. Падзея мела шырокі розгалас. Паэты і празаікі Башкартастана правялі вечар башкірскай паэзіі, пабывалі ў розных бібліятэках і музеях Мінска, выступілі перад самымі рознымі аўдыторыямі. Цікавасць да гасцей, іх творчасці была непадробная, самая шчырая.
«Паэзія кропак...» для людзей са слабым зрокам
Інклюзіўны арт-праект Васіля Зянько «Паэзія кропак...» для невідушчых і людзей са слабым зрокам прадстаўлены ў арт-гасцёўні «Высокае мѣста». З 2018 года мастак працуе над унікальным аўтарскім кірункам. Творы, выкананыя ў аб’ёмна-контурнай тэхніцы, даступныя для тактыльнага ўспрымання і чытання.
РНПЦ траўматалогіі і артапедыі пашырае высокія тэхналогіі
Беларускія медыкі выйшлі на стапрацэнтнае імпартазамяшчэнне па металаканструкцыях для хірургіі пазваночніка. Ледзь не палова металаканструкцый, якія выкарыстоўваюцца пры пераломах доўгіх касцей канечнасцяў, таксама распрацавана беларускімі артапедамі. У РНПЦ траўматалогіі і артапедыі прыязджалі пераймаць досвед калегі з Вялікабрытаніі і ЗША, таксама беларускія методыкі ўкаранёны і запатрабаваны ў Японіі, Іране. Гэта датычыцца ў першую чаргу рэканструкцыйнай хірургіі дзіцячага тазасцегнавога сустава. З 2019-га ўтрая ўзрасла колькасць аперацый па эндапратэзаванні каленных і тазасцегнавых суставаў, летась іх выканана больш за 21 тысячу. Пра імпартазамяшчэнне і новыя метады лячэння расказалі ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі.
Юбілеям некалькіх артыстаў прысвечаны тэматычныя эфіры «Беларусь 3»
На наступным тыдні ў эфіры «Беларусь 3» адсвяткуюць некалькі юбілейных дат выдатных прадстаўнікоў культуры. Таму нас зноў чакаюць тэматычныя праграмы, мастацкія кінастужкі і сустрэчы з любімымі творцамі.
З якімі вынікамі транспартны комплекс спрацаваў у 2024 годзе?
Пасяджэнне выніковай калегіі Міністэрства транспарту і камунікацый прайшло пад старшынствам міністра Аляксея Ляхновіча. У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Сівак, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнай улады, кіраўнікі прадпрыемстваў, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Турнір па самба на прызы Прэзідэнта сабраў самых моцных і адважных
Традыцыйны міжнародны турнір па самба на прызы Прэзідэнта прайшоў у Мінску ўжо 29-ы раз. Склад удзельнікаў вельмі прадстаўнічы, у Мінск прыехала больш за 200 спартсменаў з дзевяці краін. Сярод іх — лідары сусветнага самба, пераможцы і прызёры чэмпіянатаў свету і Еўропы.
Ужо некалькі гадоў у некаторых школах працуюць профільныя класы транспартнай накіраванасці
У сярэдняй школе № 186 імя П. А. Ротмістрава ў Заводскім раёне Мінска знаёміцца з азамі прафесіі чыгуначніка пачалі з верасня 2023 года.
Кубак Будучыні застаўся ў Беларусі
Турнір тыдня. На базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы» прайшоў фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Старажытныя карты і планы Гродна ўпершыню прадстаўлены ў Новым замку
Па іх можна прасачыць гісторыю забудовы горада за два з паловай стагоддзя. Старажытныя планы — гэта яшчэ і шэдэўры чарцёжнага майстэрства, па ім бачны шлях развіцця картаграфіі як навукі.