Навiны
Як жыхары Слаўгарадскага раёна развіваюць сваю тэрыторыю
Алена Хацітоўская — у Слаўгарадзе асоба вядомая. Яна загадчыца метададдзела ў раённым цэнтры культуры, а па сумяшчальніцтве — яшчэ і старшыня мікразоны «Чырвонаармейская». Сваю прафесію і грамадскую дзейнасць не падзяляе, па ўсіх кірунках працуе на сумленне. Па выніках мінулага года яе мікразона прызнана найлепшай у раёне. Што датычыцца работы, то яе яна робіць з ухілам у мясцовую гісторыю. Вось ужо амаль пяць гадоў яна разам з калегамі робіць рэканструкцыю рэальных падзей на тэрыторыі Слаўгарадчыны перыяду вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Рыжанкоў: Усё больш палітыкаў у Еўрасаюзе прызнаюць згубнасць санкцый
Усё больш палітыкаў у Еўрасаюзе прызнаюць згубнасць санкцыйнай палітыкі. Такую думку ў эфіры тэлеканала СТБ выказаў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў, паведамляе БелТА.
Ці ўдасца «ўтаймаваць» самакатчыкаў?
З надыходам вясны жыхары і госці сталіцы сталі актыўна карыстацца сродкамі персанальнай мабільнасці. У сувязі з гэтым павялічылася і колькасць дарожна-транспартных здарэнняў, выпадкаў траўматызму, у тым ліку з удзелам непаўналетніх. На мінулым тыдні «Звязда» разам з Фрунзенскім аддзелам Дзяржаўтаінспекцыі горада Мінска ўжо ўздымала надзённую тэму электрасамакатчыкаў, якія ў большасці выпадкаў і становяцца віноўнікамі здарэнняў. Тым не менш абстаноўка застаецца напружанай. Аднак гэтай балючай тэме ўсё ж такі быў дадзены ход! Днямі ў беларускай сталіцы прайшло пашыранае пасяджэнне дзвюх пастаянных камісій Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў з удзелам прадстаўнікоў Дзяржаўтаінспекцыі, Мінскага гарвыканкама, арганізацый, якія аказваюць паслугі пракату электрасамакатаў, грамадскасці. Карэспандэнт «Звязды» разам з упаўнаважанымі асобамі пастараўся разабрацца, як можна супакоіць ліхачоў на сродках індывідуальнай мабільнасці.
Ці пачнецца новая эра алімпійскага руху з новым лідарам?
У сусветным спорце — перамены. Кардынальныя ці не, пакажа час. Але значныя і нават гістарычныя — гэта адназначна. У чацвер, падчас 144-й сесіі Міжнароднага алімпійскага камітэта прайшлі выбары новага прэзідэнта гэтай арганізацыі. У першым туры, набраўшы 49 галасоў, перамагла прадстаўніца Зімбабвэ Кірсці Ковентры.
Кіраўнік МЗС Беларусі: На кожныя санкцыі мы знаходзім свой крэатыўны праект рашэння
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» расказаў аб важнасці і падрыхтоўцы да нарады Прэзідэнта Беларусі з кіраўнікамі беларускіх загранустаноў, паведамляе БелТА.
Прэзідэнт прыняў з дакладам міністра замежных спраў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова. Кіраўнік дзяржавы паставіў шэраг пытанняў перад кіраўніком знешнепалітычнага ведамства.
Рыжанкоў канстатаваў факт цкавання ў ЕС разважлівых палітыкаў
Беларусь спрабуе апеляваць да разважлівых сіл еўрапейскага грамадства і знаходзіць нейкі водгук, але ён на сённяшні дзень вельмі малы. Аб гэтым у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, паведамляе БелТА.
Тканыя гісторыі пра Беларусь
Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на мастацка-дакументальную выстаўку «Старая спадчына». У экспазіцыі — прыклады ткацтва з фондаў Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.
Максім Рыжанкоў: Наша задача — накіраваць намаганні на павышэнне эфектыўнасці ва ўсім
Кіраўнік ведамства Максім Рыжанкоў праінфармаваў аб выніках работы МЗС у мінулым годзе, далажыў аб перспектыўных напрамках дзейнасці ў бягучым годзе.
Чым будзе адметна ХХХІІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш
У сераду стартуе ХХХІІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Традыцыйная культурна-асветніцкая падзея сёлета збярэ гасцей, удзельнікаў і наведвальнікаў з 12 да 16 сакавіка. Кніжны форум, як заўсёды, абяцае быць цікавым і азнастайным. Напярэдадні арганізатары і прадстаўнікі некаторых беларускіх выдавецтваў распавялі аб ключавых падзеях, новаўвядзеннях сёлетняй выстаўкі-кірмашу, а таксама праанансавалі тэмы экспазіцый, дыскусійных і прэзентацыйных пляцовак.