Навiны
На Гомельшчыне дадзены старт рэспубліканскага дабрачыннага марафону «Ад усёй душы»
Урачыстае мерапрыемства з нагоды навагодняй дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» з удзелам кіраўніцтва Гомельскага рэгіёну прайшло ў Гомельскім сацыяльным пансіянаце «Васільеўскі».
Пілоны з барэльефамі танкіста, пехацінца і лётчыка адноўлены на адным з найбуйнейшых воінскіх пахаванняў
Сёлета цэнтральным месцам святкавання 9 Мая ў Віцебскім раёне стаў воінскі мемарыял у аграгарадку Заронава. Напярэдадні ўрачыстасцяў, прысвечаных 80-годдзю Вялікай Перамогі, тут быў рэалізаваны праект грамадзянскай ініцыятывы «Захаваем для нашчадкаў памяць». Ён накіраваны на ўвекавечванне памяці савецкага народа ў часы Вялікай Айчыннай вайны, выхаванне насельніцтва на прыкладзе мужнасці і стойкасці байцоў Чырвонай Арміі, якія цаной сваіх жыццяў адстаялі свабоду і незалежнасць нашай краіны.
Расказваем, што паглядзець у Смаргонскім раёне
У Гарадоцкім раёне ўзятыя пад ахову месцы вырастання трох чырванакніжных раслін
Іна Мядзведзева: «За пяць гадоў у Беларусі дасягнута сацыяльная стабільнасць»
У Пастаўскім раёне адкрыўся новы корпус бальніцы і рэалізуецца выгадны інвестпраект на малочным заводзе
Адзін з самых важных раздзелаў у Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступную пяцігодку — «Моцныя рэгіёны». Праграма будзе разгледжана і прынята на другім пасяджэнні сёмага УНС, да якога засталося некалькі дзён. Уведзены зусім нядаўна ў строй новы корпус Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы — пацвярджэнне таго, што развіццё рэгіёнаў застаецца дзяржаўным прыярытэтам.
Лідскі раён атрымаў самы вялікі ўраджай за сваю гісторыю
Сёлета Лідскі раён паказаў адзін з найлепшых эканамічных вынікаў у аграрнай сферы і заняў годнае месца сярод раёнаў Гродзеншчыны. Як у гэты няпросты час удаецца трымаць у тонусе сельскую гаспадарку і за кошт чаго папрыгажэла Ліда ў Год добраўпарадкавання, карэспандэнту «Звязды» расказаў старшыня Лідскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр ВЯРСОЦКІ.
Кіроўцу, па віне якога загінула сям'я расіян з чатырох чалавек, прысудзілі 10 гадоў зняволення
Суд у Іванаве прысудзіў жанчыну да пазбаўлення волі за ўхіленне ад кампенсацыі выдаткаў на ўтрыманне дзяцей
Пракуратура Іванаўскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе ў дачыненні да 36-гадовай жанчыны за ўхіленне ад кампенсацыі выдаткаў на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на службу інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці.