Навiны
Працягваецца абмеркаванне праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026 — 2030 гады
Абмеркаванні адбыліся 27 лістапада ў Палаце прадстаўнікоў, Канстытуцыйным і Вярхоўным судах (дэпутаты і суддзі, паводле Канстытуцыі, з’яўляюцца дэлегатамі УНС), а таксама на абласных сходах дэлегатаў VII УНС ад Гродзеншчыны і Віцебшчыны. Задача актыўна падключаць дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу да гэтага працэсу ставілася Старшынёй УНС Аляксандрам Лукашэнкам. Упершыню такая пільная ўвага да маючага адбыцца Сходу, што, несумненна, абумоўлена як фарматам, так і зместам галоўнага грамадска-палітычнага мерапрыемства года. Першы раз у гісторыі суверэннай Беларусі на зацвярджэнне дэлегатаў УНС, а значыць усяго народа, выносіцца найважнейшы дакумент, які вызначыць стратэгію развіцця краіны на бліжэйшыя пяць гадоў.
Пярцоў заклікаў журналістаў трымаць ва ўвазе ўсе тэмы, нават калі нешта здаецца малазначным
Журналістам варта трымаць ва ўвазе ўсе тэмы, нават тыя, якія могуць здацца малазначнымі, адзначыў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Пярцоў на ХV юбілейным з’ездзе ГА «Беларускі саюз журналістаў», паведаміла БелТА
Савет Рэспублікі адобрыў закон аб бюджэце фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на 2026 год
На пасяджэнні чацвёртай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання адобраны праект закона «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2026 год», паведаміла БелТА.
Старшынёй праўлення БСЖ перавыбраны Андрэй Крывашэеў
Старшынёй праўлення ГА «Беларускі саюз журналістаў» перавыбраны Андрэй Крывашэеў, паведаміла БелТА.
XV з'езд Беларускага саюза журналістаў праходзіць у Мінску
Лазня ў беларускай глыбінцы пайшла з 7-га аўкцыёну — купілі ў 98 разоў даражэй
Старую лазню ў Калінкавіцкім раёне на Гомельшчыне прадалі за 12 370 рублёў, хоць пачатковы кошт яе быў у 98 разоў меншы. Пра гэта паведаміла «Мінская праўда».
У Беларусі ўнесены змяненні ў правілы ўтрымання і добраўпарадкавання месцаў пахавання
У Беларусі ўнесены змяненні ў правілы ўтрымання і добраўпарадкавання месцаў пахавання. Гэта вынікае з пастановы Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ад 1 кастрычніка 2025 года № 22, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Пра гэта паведаміла БелТА.
У мінскім прамысловым вузле «Калядзічы» адкрыўся сучасны рыбаперапрацоўчы завод
Тут будуць вырабляць салёную і вэнджаную прадукцыю (халоднага і гарачага вэнджання), прэсервы з селядца, скумбрыі, чырвонай рыбы, ікру і ікорныя спрэды.
Лукашэнка: талент і цвёрдая грамадзянская пазіцыя журналістаў Беларусі дапамагаюць адстойваць нацыянальныя інтарэсы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XV з’езда Беларускага саюза журналістаў. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дзіцячае свята і баль для пажылых. У Мінскай вобласці пройдуць традыцыйныя навагоднія акцыі
Абласное дзіцячае свята і баль для пажылых — у Мінскай вобласці да традыцыйных навагодніх акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы» падрыхтаваны шэраг цікавых мерапрыемстваў. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама.