Навiны
У Гродне казуля не змагла выбрацца з тэхнічнага вадаёма — ёй дапамаглі ратавальнікі
У Гродне работнікі МНС прыйшлі на дапамогу казулі, паведамляецца ў прэс-службе ведамства.
Куды звяртацца, калі вам перашкаджае кінуты аўтамабіль?
Не так даўно была сведкай размовы. Двое мужчын — відаць, суседзі — ажыўлена абмяркоўвалі машыну на адной з парковак Гродна. Маўляў, стаіць ужо амаль паўгода, ніхто на ёй не ездзіць, толькі месца займае. І стала цікава, а што ж рабіць, калі выявіш такое аўто? Куды звяртацца? Уласны карэспандэнт «Звязды» даведалася пра ўсе тонкасці.
Распаўсюджвальніка насваю з 8 кг «тавару» затрымалі на Міншчыне
Супрацоўнікі наркакантролю затрымалі сталічнага жыхара — распаўсюджвальніка насваю, пра гэта паведамляе Sputnik са спасылкай на словы намесніка начальніка УНіСГЛ УУС Мінскай вобласці Дзяніса Аскальдавіча.
Энергетыкі Мінскай вобласці аднаўляюць электразабеспячэнне пасля начной непагадзі
Мінская вобласць пацярпела ад магутнага навальнічнага фронту, які прайшоў па тэрыторыі Беларусі ў ноч на 8 чэрвеня. Стыхія нанесла найбольшыя страты электрасеткам у Пухавіцкім, Слуцкім, Маладзечанскім і Мядзельскім раёнах, паведамляе «Мінскэнерга».
Дзе ў Мінску працуюць радары 8 чэрвеня?
Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці функцыянуюць у дзесяці месцах горада 8 чэрвеня, паведамляе сталічная ДАІ.
Жыхар Мінска аграбіў магазін, каб парадаваць жонку
За грабёж затрыманы 46-гадовы жыхар сталіцы, паведамляе «Минск-Новости».
Ад праверкі ніхто не ўхіліцца. Як праводзяць вымярэнні выкідаў забруджвальных рэчываў на прадпрыемствах
Намеснік начальніка ДУ «Рэспубліканскі цэнтр аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя» Святлана Касцян расказала аб тым, як працуе кантроль за выкідамі забруджвальных рэчываў на прадпрыемствах, паведамляе БелТА.
Беспілотнікі і электратранспарт: у мінскіх парках укараняюць сучасныя метады аховы парадку
З надыходам цёплага сезона сталічныя міліцыянеры ўзмацняюць патруляванне ў парках і іншых зонах адпачынку, каб забяспечыць бяспеку і спакой грамадзян. Акрамя традыцыйных пешых патрулёў, актыўна выкарыстоўваюцца сучасныя тэхналогіі: у неба паднімаюцца беспілотнікі, якія дазваляюць ахапіць вялікія тэрыторыі і аператыўна рэагаваць на парушэнні. Пра гэта паведамляе SB.by.
Адзін з раёнаў Беларусі абагнаў Мінск па ўзроўні зарплаты. Дзе атрымліваюць амаль 4000?
Паводле афіцыйных звестак, у красавіку 2025 года сярэдні заробак жыхароў Мінска склаў 3499,8 рубля. Аднак гаворка ідзе пра намінальна налічаным даходзе, гэта значыць да выліку ўсіх падаткаў і узносаў. Тым не менш ёсць у Беларусі раён, які абагнаў сталіцу: тут зарабляюць на 424,5 рубля больш, паведамляе Smartpress. by.