Навiны
Дарожную разметку днём 18 верасня будуць наносіць на чатырох участках у Мінску
Дарожную разметку днём будуць наносіць на чатырох участках дарог Мінска, паведамляе БелТА.
Новыя тэхналогіі і міжнародныя праекты. Як развіваецца будаўнічая галіна Беларусі
Вытворцы гатовы прапанаваць найноўшыя матэрыялы, а самі будаўнікі актыўна прымяняюць у рабоце сучасныя тэхналогіі, у тым ліку пры рэалізацыі міжнародных праектаў. Аб гэтым расказаў першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Уладзімір Навумовіч на міжнароднай архітэктурна-будаўнічай выстаўцы BUDEXPO, паведамляе БелТА.
У Калінкавічах 4-гадовае дзіця апынулася за рулём аўто і выехала на дарогу
У Калінкавічах за рулём аўто заўважылі чатырохгадовае дзіця. Інцыдэнт зафіксавалі камеры відэаназірання, супрацоўнікі ДАІ неадкладна адрэагавалі. Пра гэта паведамляе Точка. by. Перад тым як малыш апынуўся за рулём, бацька перавозіў яго ў машыне без дзіцячага крэсла, што ўжо з’яўляецца парушэннем правілаў.
Лепшы відэаролік па ахове працы абраў галіновы прафсаюз ЖКГ
Па ініцыятыве Беларускага прафсаюза работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сферы абслугоўвання рэспубліканскі конкурс правялі ўжо другі раз. Ён уключаў некалькі этапаў. Першы — рэгіянальны: у кожнай вобласці былі выбраны лепшыя работы сярод арганізацый галіны. У фінал прайшло па адным відэароліку па ахове працы ад кожнага рэгіёна і сталіцы.
Беларусь заклікала кіраўніцтва МАГАТЭ прынцыпова рэагаваць на дзеянні, якія ствараюць пагрозу ядзернай бяспецы
Беларусь заклікала кіраўніцтва МАГАТЭ ўзважана і прынцыпова рэагаваць на дзеянні, якія ствараюць пагрозу ядзернай бяспецы. Важнасць гэтага адзначыў кіраўнік беларускай дэлегацыі, Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Андрэй Дапкюнас, выступаючы на 69-й сесіі генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ, паведамляе БелТА.
У сталічным заапарку некалькі мужчын цягалі жывёлу за рогі. Міліцыя праводзіць праверку
Міліцыя Мінска праводзіць праверку дзеянняў некалькіх чалавек, якія здымалі сябе ў заапарку. Пра гэта паведамляе БелТА.
Штогод лясы ў Беларусі павялічваюцца на плошчу вялікага мегаполіса
Спецыялісты падлічылі, што плошча лясоў у нашай краіне за апошнія 30 гадоў вырасла прыкладна на мільён гектараў. Як адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення лясной гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Віктар ЗВЯРТОЎСКІ, лясы цяпер займаюць амаль палову тэрыторыі нашай краіны і складаюць 9,8 мільёна гектараў. За гады незалежнасці лясістасць Беларусі вырасла з 35 % да 40,2 %. Малавядомы, але вельмі цікавы факт — на аднаго жыхара нашай краіны прыпадае гектар пакрытых лесам зямель, пры гэтым на аднаго жыхара планеты — паўгектара.
Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на 10 участках дарог Мінска
Мінскія патрульныя дапамаглі 9-гадовай дзяўчынцы знайсці маму
Мінскія патрульныя дапамаглі 9-гадовай дзяўчынцы, якая страцілася, знайсці маму. Пра гэта паведамляе БелТА.