Навiны
Свяцейшы Патрыярх Кірыл прыбыў у Мінск
Пачаўся Першасвяціцельскі візіт Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў межы Беларускай Праваслаўнай Царквы, паведамляе БелТА.
У ААТ «Гомельшкло» рэалізуюць інвестыцыйны праект па вытворчасці паліраванага шкла
Міністр архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Студнеў наведаў ААТ «Гомельшкло», паведамілі ў ведамстве. Кіраўнік галіны азнаёміўся з работай тэхналагічнай лініі № 2 па вытворчасці паліраванага шкла. Будаўніцтва лініі — гэта завяршальны этап інвестыцыйнага праекта па мадэрнізацыі абсталявання.
У мінскім метро забароняць рэкламу на вагонах?
Метрапалітэн — аб’ект вялізнага сацыяльнага значэння.
У лесе пад Мінскам з’явіўся небяспечны шкоднік. Пачынаецца апрацоўка тэрыторыі
У Ратамскім лясніцтве дзяржаўнай лясной аховай выявілі златагузкі — лістагрызушчага шкодніка. З 4 па 5 чэрвеня ў лясным масіве паміж аг. Атоліна і в. Стукацічы правядуць апрацоўку інсектыцыдамі. У гэты перыяд наведванне лесу будзе небяспечна для людзей і хатніх жывёл, паведамляе «Прысталічча».
У Гомелі адбудзецца фестываль кнігі
6 чэрвеня ў горадзе над Сожам пройдзе фестываль кнігі #Чытай Гомель. Арганізатар — Гомельская абласная бібліятэка.
Музычны тэатр у Мінску плануюць закрыць на рэканструкцыю ў пачатку 2026 года
Пра гэта паведамляе агенцтва «Минск-Новости» са спасылкай на начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Кацярыну Лучыну.
35-я Міжнародная спецыялізаваная выстаўка «Белагра-2025» працуе ў сталіцы
Наша важкае слова ў харчовай бяспецы.
У вёсцы Мінскага раёна лавілі параненага бусла
3 чэрвеня ў вёсцы Каханоўшчына Сеніцкага сельсавета ратавалі бусла. З просьбай дапамагчы да ратавальнікаў звярнуліся прадстаўнікі інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Падрабязнасці паведамілі ў МНС.
«Балетнае лета» ў Вялікім тэатры адкрые спектакль Прыморскай сцэны Марыінскага тэатра
Гэты калектыў упершыню выступіць у Беларусі. Цягам двух вечароў — 4 і 5 чэрвеня — госці прадставяць балет на музыку азербайджанскага кампазітара Фікрэта Амірава «Тысяча і адна ноч», які быў створаны паводле арабскіх казак. Аўтары гэтага твора атрымалі Дзяржаўную прэмію СССР ў 1980-м годзе. У Беларусі яго ведаюць праз пастаноўку дзяржаўнага музычнага тэатра, над якой працавалі прадстаўнікі Азербайджану. Але ў нас ёсць магчымасць пазнаёміцца з іншай харэаграфіяй — з артыстамі Прыморскай сцэны Марыінскага тэатра працаваў балетмайстар-пастаноўшчык Эльдар Аліеў. Хто ходзіць у Вялікі часта, будзе рады новай сустрэчы з Эйюбам Куліевым, галоўным дырыжорам і мастацкім кіраўніком Азербайджанскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета, які прыедзе ў Мінск і будзе кіраваць Сімфанічным аркестрам Марыінскага тэатра, што ў Санкт-Пецярбурзе. Едзе да нас і хор Марыінскага тэатра. Вядома, дзеля знаёмства з гасцямі (і іх адметнымі пастаноўкамі) беларускія прыхільнікі балета і чакаюць гэты фестываль.