Навiны
Беларусь і ААЭ разглядаюць магчымасці аздараўлення і рэабілітацыі грамадзян Эміратаў у беларускіх установах
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах Ігар Белы 17 лістапада сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў ААЭ па пытаннях аховы здароўя і прыродазнаўчых навук Махай Тайсір Баракат. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства
Турчын прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў краін ШАС у Маскве
Урадавая дэлегацыя на чале з Прэм’ер-міністрам Беларусі Аляксандрам Турчыным знаходзіцца ў Маскве з рабочым візітам, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Цяпло і спакой лістапада
Так здарылася, што ў вёсцы не была цэлы месяц — і гэта ўвосень, калі работ восем (дачнікі, якім удаецца прязджаць толькі на выхадныя, меня зразумеюць).
Паказы спектакляў — прэтэндэнтаў на Нацыянальную тэатральную прэмію праходзяць у сталіцы Беларусі
Выніковы этап пачалі мінскія тэатры. Але будзе магчымасць паглядзець пастаноўкі і тэатраў Брэста, Гродна, Віцебска, Магілёва, Гомеля, Бабруйска і Маладзечна — іх прадстаўляюць на найстарэйшай драматычнай сцэне краіны.
Ад адкрыцця пунктаў пропуску на польскай граніцы выйгралі многія. Але ёсць і тыя, хто прайграе
Польшча ў ноч на 17 лістапада аднавіла работу пунктаў пропуску «Баброўнікі» і «Кузніца Беластоцкая» на граніцы з Беларуссю. Аб гэтым рашэнні польскі бок афіцыйна праінфармаваў Мінск загадзя. У суботу пад кіраўніцтвам Прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына і Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Вальфовіча адбылася нарада, прысвечаная сітуацыі на граніцы з дзяржавамі Еўрапейскага саюза. Мерапрыемства прайшло па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. У нарадзе таксама прынялі ўдзел кіраўнікі Міністэрства замежных спраў Максім Рыжанкоў, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Канстанцін Моластаў, Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі і Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Тэртэль.
Інфляцыя ў Беларусі запавольваецца трэці месяц запар
На гэтую тэндэнцыю звярнулі ўвагу аналітыкі Еўразійскага банка развіцця, адзначыўшы трэнд у сваім штотыднёвым макраэканамічным аглядзе.
У Нацыянальным цэнтры абароны персанальных даных прайшоў дзень адчыненых дзвярэй
Тут было асабліва людна — прыйшлі журналісты, тыя, каму важна, што адбываецца з асабістай інфармацыяй у эпоху «вялікай лічбы». Дзень адчыненых дзвярэй быў прымеркаваны да чатырохгоддзя стварэння ўстановы, якая ад 15 лістапада 2021 года фактычна фарміруе новую культуру бяспекі даных у краіне. Дырэктар цэнтра Андрэй ГАЕЎ з лёгкай усмешкай адзначыў: «Сёння ў мяне сапраўды зламаўся стэрэатып — гэта, відаць, першы раз, калі журналісты прыйшлі не проста „асвятліць“, а пагаварыць».
Стартаваў Беларускі тыдзень прадпрымальніцтва — 2025
Міністр эканомікі Юрый Чабатар расказаў журналістам пра канцэпцыю Беларускага тыдня прадпрымальніцтва — 2025: кожны дзень — новыя тэмы і свае героі.
Якія значныя праекты рэалізоўваюцца ў сферы дарожнага будаўніцтва
Якасці дарог і іх абнаўленню ў нашай краіне ўдзяляецца пільная ўвага. Кіраўнік дзяржавы назваў будаўніцтва і добраўпарадкаванне дарог і мастоў найважнейшай задачай дзяржавы. Аб гэтым Прэзідэнт заявіў на нядаўнім адкрыцці абноўленага моста ў Мазыры. Па выніках рэалізацыі дзяржінвестпраграмы за гэту пяцігодку чакаецца выкананне рамонту і рэканструкцыі 18 тысяч кіламетраў аўтамабільных дарог рэспубліканскага і мясцовага значэння, а таксама 24 тысячы пагонных метраў маставых збудаванняў на іх.
143,4 тысячы абітурыентаў зарэгістраваліся на першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання
Спецыялісты Міністэрства адукацыі канстатуюць, што цікавасць маладых людзей да гэтага этапу ўступнай кампаніі з кожным годам расце. Стаўленне да яго стала больш сур’ёзным, бо на самай справе гэта важнае выпрабаванне для тых, хто вырашыў паступіць у ВНУ, вывучыцца і стаць добрым спецыялістам.