Навiны
ДАІ запусціла сістэму аўтаматычнай фіксацыі праезду на чырвонае святло
Дзяржаўтаінспекцыя пачала выкарыстоўваць аўтаматычную фіксацыю парушэнняў, звязаных з праездам на забараняльны сігнал святлафора і выкананнем дарожных знакаў «Напрамак руху па палосах» у межах скрыжавання. Пра гэта паведамілі БелТА ў МУС.
У Беларусі супраць грыпу прышчэплены больш за 1 млн жыхароў
У Беларусі супраць грыпу прышчэплены ўжо больш за 1 млн чалавек. У дзяржаўных установах аховы здароўя вакцынацыя праводзіцца бясплатна. Пра гэта расказала намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Святлана Нячай, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Надвор’е ў Беларусі 25 лістапада: мокры снег, які пераходзіць у дождж, туман, галалёд і ад -6 °С да +5 °С
У аўторак, 25 лістапада, у Беларусі працягнецца выпадзенне ападкаў у выглядзе мокрага снегу. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
БЧ з 14 снежня ўводзіць новы графік руху цягнікоў
Беларускай чыгункай з 14 снежня ўводзіцца графік руху цягнікоў на 2025—2026 гады, паведамілі БелТА ў прэс-цэнтры БЧ.
Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб пачатку цыркуляцыі вірусаў грыпу сярод насельніцтва
Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб пачатку цыркуляцыі вірусаў грыпу сярод насельніцтва Беларусі. Аб гэтым паведаміл БелТА са спасылкай на прэс-службу міністэрства.
На Мінскім аўтамабільным заводзе разгледзяць удзел у некалькіх камерцыйных праектах з патэнцыяльнымі партнёрамі з Казахстана
Пра гэта паведамілі на прадпрыемстве па выніках удзелу прадпрыемства ў міжнароднай транспартнай выстаўцы ў Астане.
Кінатэатры «Кастрычнік» і «Аўрора» плануюць закрыць на рэканструкцыю
У Мінску плануюць працягнуць абнаўленне кінатэатраў. Пра гэта расказаў генеральны дырэктар УП «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама Уладзімір Карачэўскі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Ганконгская дзелавая місія наведала індустрыяльны парк «Вялікі камень»
Днямі «Вялікі камень» наведаў кіраўнік Асацыяцыі «Дзелавы Альянс Усходняй Еўропы» (GEEBA) сумесна з кампаніямі Ганконга і рэгіёна вялікага заліва, зацікаўленымі ў развіцці прамысловага, інвестыцыйнага і гандлёвага супрацоўніцтва з нашай краінай, паведамілі ў адміністрацыі парка.
Цела мужчыны знайшлі ў меліярацыйным канале ў Клецкім раёне
У Клецкім раёне ў меліярацыйным канале знойдзена цела мужчыны. Пра гэта БелТА паведамілі ў АСВОДзе.