Навiны
Прэзідэнт Зімбабвэ Мнангагва прыляцеў у Брэст
Прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва прыбыў з рабочым візітам у Брэст. У аэрапорце яго віталі старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Брэсцкай вобласці Валерый Вакульчык і старшыня Брэсцкага гарвыканкама Сяргей Лабадзінскі, перадае БелТА.
Агульнанацыянальная мінута маўчання пройдзе 9 мая ў Беларусі
Падчас агульнанацыянальнай хвіліны маўчання, якая пройдзе ў 12.00 9 мая, ва ўсіх храмах краіны будзе дадзены памінальны звон, паведаміў карэспандэнту БелТА упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак.
Новыя рэкрэацыйныя магчымасці батанічнага саду
Указам Прэзідэнта дапоўнены віды дзяржаўнай фінансавай падтрымкі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 мая падпісаў указ №177 «Аб дзяржаўнай фінансавай падтрымцы», паведамілі БелТА.
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя да 80-годдзя Перамогі пройдзе ў НАН Беларусі
У НАН Беларусі пройдзе міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Вялікая Перамога ў імя міру і стварэння (да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне)». Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук.
У Акадэміі навук падрыхтавалі да выдання кнігу пра пераможца конкурсу «Расліна 2025 года» — васілёк
У Інстытуце эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падрыхтавалі да выдання кнігу, якая распавядае пра пераможца конкурсу «Расліна 2025 года» ў нашай краіне — васільку, паведамляе прэсс-служба Інстытута.
Лукашэнка запрасiў Прэзiдэнта Зiмбабвэ Эмерсана Мнангагву наведаць Беларусь
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка: — Самае галоўнае цяпер для Беларусi i Зiмбабвэ — не спыняцца. Так, мы маем пэўныя вынiкi нашага супрацоўнiцтва, але ў нас яшчэ шмат працы ў вашай краiне. Мы гатовыя рэалiзаваць той план, якi мы намецiлi падчас майго вiзiту ў Зiмбабвэ. (1 снежня 2023 года падчас перагавораў з Прэзiдэнтам Зiмбабвэ Эмерсанам Мнангагвай.)
У «Белпошты» з'явіцца ўласны маркетплейс
«Белпошта» актыўна займаецца распрацоўкай i запускам уласнага маркетплейса, заявiла начальнiк аддзела паштовай сувязi Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi Святлана Шыманская. На пляцоўцы будуць прадстаўлены тавары айчыннай i замежнай вытворчасцi. Асноўнымi перавагамi маркетплейса будзе варыятыўнасць спосабу аплаты. За пакупкi можна будзе разлiчыцца як анлайн пры заказе, так i пры атрыманнi тавару — альбо безнаяўнымi, у тым лiку з дапамогай карт растэрмiноўкi, альбо наяўнымi грашыма. Таксама будзе дастаўка ва ўсе населеныя пункты нашай краiны, уключаючы сельскую мясцовасць.
Ці паляцяць беларусы зноў у космас?
Другі год наша краіна сустракае Дзень касманаўтыкі ў статусе касмічнай дзяржавы. Касмічная галіна, якая знаходзіцца пад пільным патранажам Прэзідэнта мае для рэспублікі стратэгічнае значэнне. Сапраўды, космас — гэта будучыня, прастора, асваенне якой дае штуршок развіццю літаральна ўсіх сфер эканомікі і не толькі.