Навiны
Жыхарка Гродна знайшла на дачы стрэльбу і патроны: яна здала ўсё ў міліцыю
Жыхарка абласнога цэнтра добраахвотная здала праваахоўнікам паляўнічую стрэльбу і боепрыпасы да яе падчас адпрацоўкі міліцыяй жылога сектара ў Гродзенскім раёне. Пра гэта паведамляе БелТА.
На поўдні Польшчы разбіўся самалёт, два чалавекі загінулі
Самалёт разбіўся ў Сілезскім ваяводстве на поўдні Польшчы, у выніку чаго загінулі два чалавекі, паведамляе БелТА.
У форуме эканамічнага супрацоўніцтва да Дня Мінска прымуць удзел прадстаўнікі 19 краін
У форуме эканамічнага супрацоўніцтва, прымеркаванага да Дня Мінска, удзел прымуць прадстаўнікі 19 краін. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Таццяна Селівонік на прэс-канферэнцыі «Правядзенне святочных мерапрыемстваў у горадзе Мінску, прысвечаных Дню горада. Пытанні забеспячэння грамадскай бяспекі», перадае БелТА.
Восем чалавек загінулі ў Мексіцы пры сутыкненні поезда і аўтобуса
Сама меней восем чалавек загінулі, яшчэ 45 пацярпелі ў выніку сутыкнення поезда і двухпавярховага аўтобуса ў Мексіцы, паведамляе БелТА.
Мінсувязі прапануе абмеркаваць праект новага прафстандарту
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь праводзіць абмеркаванне праекта прафесійнага стандарту «Інжынер сродкаў радыё і тэлебачання (радыёчастотнай службы)», паведамілі ў ведамстве.
У Перу сабака пазбавіўся голасу, але выратаваў жыццё цэлай сям’і
Сабака па мянушцы Мачыус выратавала мужчыну і ўсю яго сям’ю ў Перу, калі зламыснік кінуў ноччу ў двор дынамітную шашку, паведамляе «Мінская Праўда».
У Цындаа ўзведзены першы ў свеце будынак з ультранізкім узроўнем выкідаў вуглякіслага газу
Энергазабеспячэнне за кошт аднаўляльных крыніц.
XXXІІ Дзень беларускага пісьменства прымала старажытная Ліда
Як гэта было — на старонках «Звязды».
Пастаўкі амінакіслот і абсталявання. Беларусь і Уганда маюць намер пашырыць супрацоўніцтва ў АПК
Беларусь і Уганда працуюць над пашырэннем супрацоўніцтва ў аграрнай сферы, расказалі прэс-службе Мінсельгасхарча па выніках сустрэчы міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Юрыя Горлава з дэлегацыяй афрыканскай рэспублікі на чале з міністрам сельскай гаспадаркі, жывёлагадоўлі і рыбалоўства Рвамірама Брайт Каньянторэ. Пра гэта паведамляе БелТА.
У Беларусі выпусцілі ўніверсальны дапаможнік для настаўнікаў
У Акадэміі адукацыі падрыхтавалі ўніверсальны дапаможнік для ўсіх вучэбных прадметаў «Канструктар урока», арыентаваны на настаўнікаў школ, паведамляе SB. by.