Навiны
Праз QR-код, АРІП, сайт МПЗ. Выплаціць маёмасныя падаткі неабходна да 17 лістапада
Тэрмін выплаты маёмасных падаткаў заканчваецца 17 лістапада, паведаміла БелТА са спасылкай на Міністэрства падаткаў і збораў.
17 лістапада працоўныя мігранты здадуць чарговы экзамен на веданне адной з дзяржаўных моў
Першы экзамен адбыўся 30 верасня, і на яго прыйшлі ўсяго 90 чалавек. Завяршыліся іспыты з выдатным вынікам — 90 % удзельнікаў экзамен здалі. У кастрычніцкім экзамене прынялі ўдзел ужо 182 чалавекі, 68 % з якіх пацвердзілі свае веды. Чарговыя іспыты для замежнікаў адбудуцца 17 лістапада.
У Беларусі заканчваецца тэрмін выплаты адзінага маёмаснага плацяжу
У панядзелак, 17 лістапада, завяршаецца перыяд выплаты грамадзянамі маёмасных падаткаў, да якіх адносяцца транспартны, зямельны падаткі і падатак на нерухомасць (жылую і камерцыйную). Дарэчы, сёлета ўпершыню аплачваюць транспартны падатак у павышаным памеры ўладальнікі люксавых аўто. Ёсць і рэкардсмены па памеры падатку на нерухомасць. Падрабязнасці даведаліся ў начальніка галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Андрэя Кавалеўскага.
Калі кажуць не, хочацца ўдвайне?
Гэту гісторыю мне расказала знаёмая, якая ў маладосці вельмі раўнавала свайго мужа. З падставамі, без падстаў — я не пытаўся. Але ж пачуў, што аднойчы той паехаў у мясцовы санаторый «Прыдняпроўскі»...
Масты нашай дзяржаўнасці
На рыбку спадзявайся, але і сам старайся
Гэта ўжо як закон: у першую нядзелю кастрычніка мы віншуем настаўнікаў — найлепшых, любімых праз гады-дзесяцігоддзі. І нават у думках няма, што ў іх жа таксама былі настаўнікі?
Эйсмант: Беларусь гатова весці перагаворы аб нармалізацыі адносін з любой краінай
Беларусь гатова весці перагаворы аб нармалізацыі адносін з любой краінай. Пра гэта заявіла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, паведаміла БелТА.
Куды ўкладваць свабодныя сродкі?
Грошы павінны рабіць грошы — гэта адзін з асноўных пастулатаў назапашвання капіталу і павелічэння сваіх зберажэнняў. Але як прымусіць свае грошы рабіць вам новыя грошы? Што неабходна зрабіць, каб у будучыні зарабіць капітал, а не кусаць локці? Мы паспрабавалі ацаніць варыянты інвеставання ўнутры краіны на дадзены момант.
Адзіны дзень прыёму грамадзян пройдзе на Гродзеншчыне
19 лістапада 2025 г. Старшыня і члены Савета Рэспублікі правядуць адзіны дзень прыёму грамадзян у Гродзенскай вобласці.
На першы конкурс радыёпраграм «Радыё Трыумф» было пададзена больш за 230 заявак
Сёлета Беларускае радыё святкуе сваё 100-годдзе. Пра тое, дзе змогуць прыхільнікі радыё і шырокая аўдыторыя дакрануцца да гісторыі і набыткаў айчыннага радыёвяшчання, а таксама даведацца, у якім кірунку развіваецца і чым жыве сёння гэты сегмент інфармацыйнага рынку, расказалі прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі і Асацыяцыі індустрыі радыёвяшчання.