Навiны
Чым сёння жыве найстарэйшая кузня сельскагаспадарчых кадраў Беларусі
Як бабруйскае прадпрыемства ўдзельнічае ва ўборачнай кампаніі
«Гаспадарка маленькая, але кампактная», — характарызуе СВК «Бераснеўскі» яго дырэктар Аляксей Арцемчык. Працуе тут крыху больш за 100 чалавек з розных вёсак Кіраўскага раёна, у асноўным з Баравіцы. Калгасныя палеткі пачынаюцца адразу за райцэнтрам. Падчас знаёмства з гаспадаркай на свае вочы пабачыла ход уборачнай, даведалася, якія навінкі сельскагаспадарчай тэхнікі апрабоўваюцца на палях, і... пакаштавала стравы выязной кухні.
Як у Капачоўскім сельсавеце працуе камітэт тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання
Старшыня Капачоўскага сельсавета Мсціслаўскага раёна Сяргей Фядосаў з задавальненнем праводзіць экскурсію па аб’ектах, якія за апошні час з’явіліся дзякуючы неабыякаваму стаўленню да сваёй малой радзімы жыхароў мясцовасці. Гэта і крынічка, і гульнявая пляцоўка, і паклонны крыж, і месца памяці. А колькі кветак і дрэў высаджана па ініцыятыве членаў КТГС, наогул падлічыць немагчыма. Дэпутат кажа, што аднаму чалавеку такая работа не пад сілу, але з камандай аднадумцаў можна і горы звярнуць.
Слаўгарадчанка скарыла расійскую публіку народнымі спевамі
Слаўгарадчанка скарыла расійскую публіку народнымі спевамі
Непаўналетняга «мінёра» чакае суд
Усё пачалося з таго, што ў пачатку года ў Бабруйску ў міліцыю сталі паступаць званкі з паведамленнем аб мініраванні розных грамадскіх аб’ектаў — крамы, каледжа, санаторыя.
Таксісты з Крычава эканомілі на падатках
Такі факт устанавілі супрацоўнікі інспекцыі МПЗ па Крычаўскім раёне.
Хлебаробам на ўсходзе краіны дапамагае зводны ўзвод Мінабароны
З раніцы як з вядра ліў дождж. Перапынак зрабіў толькі на паўгадзіны, калі я ўжо пад’язджала да Мсціслава. Паабапал дарогі разгарнулася бязмежнае залатое поле. Каласы моцныя, зерне налітае — прыгажосць неверагодная. Парадавалася за тутэйшых аграрыяў: малайцы! На жаль, непагадзь не дала паназіраць у поўнай меры за працэсам жніва. Але я пераканалася, што нават у дождж работа ў гаспадарках кіпіць.
Магілёўская інспекцыя Дзяржнагляду звяртае ўвагу на якасць школьных тавараў
Спецыялісты Магілёўскай абласной інспекцыі Дзяржнагляду знаходзяць у рэалізацыі не вельмі якасныя школьныя тавары. Існуюць патрабаванні, ў адпаведнасці з якімі ранец, заплечнік, партфель павінны мець святлоадбівальныя элементы, каб дзіця было прыкметным у цёмны час на дарозе. Пры выбары сшыткаў і дзённікаў неабходна звяртаць увагу на тое, каб яны былі выразна пралінеены, папера не была жоўтай, а шчыльнасць старонак не дазваляла напісанаму перадрукоўвацца на адваротны бок. Фарбы павінны мець інфармацыю, што яны прызначаны для дзяцей. Не дапушчальна прысутнасць у іх пабочных уключэнняў і пахаў.