Навiны
Прафсаюзы забяспечваюць аператыўную падтрымку ўдзельнікаў жніва
Для аператыўнага рэагавання на праблемныя і спрэчныя сітуацыі, звязаныя з умовамі, аплатай працы ўдзельнікаў жніва, у Федэрацыі прафсаюзаў дзейнічае шматканальны тэлефонны нумар. Зараз званкі прымаюцца з 08:00 да 20:00 па рабочых днях, а са жніўня цэнтр будзе працаваць і ў выхадныя дні. Прадстаўнікі прафсаюзаў гатовы неадкладна рэагаваць на ўсе пытанні работнікаў, занятых на ўборцы ўраджаю. Звароты прымаюцца па нумары 8 801 100 1111 (званок бясплатны для абанентаў «Белтэлекама» і мабільных аператараў, A1, МТС, БеСТ (Life)).
Праваахоўнікі нагадалі аб правілах паводзін падчас канікулаў
ФСАН растлумачыў навацыі ў дзяржстрахаванні і пенсіённым забеспячэнні
Як «разводзяць» падлеткаў і каго падманваюць яны?
Навінамі аб тым, што кагосьці ашукалі праз інтэрнэт, сёння нікога не здзівіць. Нам увесь час раяць быць уважлівымі і асцярожнымі. Аднак, калі лёгка падмануць дарослых, што казаць пра дзіця ці падлетка? І як данесці ім правілы бяспекі? Адметна, што нярэдка і самі падлеткі лічаць, што ў інтэрнэце яны няўлоўныя, а значыць там можна рабіць што заўгодна. Расказваем, чым гэта небяспечна, як абараніць і навучыць дзяцей правілам паводзін у кіберпрасторы.
Што робіцца сталічнымі службамі, каб Мінск не ператвараўся ў Венецыю?
Летнія трапічныя ліўні становяцца галаўным болем для мінчан і гарадскіх улад: падтопленыя вуліцы і магазіны, плаваючыя машыны, спынены на некалькі гадзін грамадскі транспарт... Сталічныя ўлады каторы год імкнуцца вырашыць праблему гарадскіх патопаў. Год таму будаўніцтвам аб’ектаў ліўневай каналізацыі занялося прадпрыемства «Гардарбуд». Ужо сёлета ў эксплуатацыю будзе здадзены адзін з найбольш буйных праектаў — ліўневы калектар «Яркава». І, як абяцаюць спецыялісты, з паступовай рэалізацыяй усёй праграмы, вады на сталічных вуліцах падчас ліўняў будзе ўсё менш і менш.