Навiны
Беларускія яхтсмены дапушчаныя да міжнародных турніраў у нейтральным статусе
Міжнародная федэрацыя паруснага спорту (World Sailing) дапусціла беларускіх і расійскіх яхтсменаў да міжнародных стартаў у нейтральным статусе, паведамляе БелТА са спасылкай на World Sailing.
Стратэгічныя задачы дзеля дабрабыту будучых пакаленняў
Менавіта так Беларусь разглядае захаванне прыродных рэсурсаў, мінімізацыю антрапагеннага ўздзеяння і змянення клімату
Рыжанкоў абмеркаваў з новым паслом В’етнама прыярытэтныя задачы супрацоўніцтва
Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў прыняў копіі даверчых грамат у Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла В'етнама ў Беларусі Нгуен Ван Чунга. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Рыба ў рацэ — лічы, што ў руцэ...
На быхаўскай зямлі папулярызуюць майстэрства саломапляцення
Вырабы з саломы — феномен беларускай культуры, аналагаў якому няма нідзе ў Еўропе. Саламяныя «павукі» — адны з самых старажытных абярэгаў. Лічылася, што яны ахоўвалі дом, прыносілі дабрабыт і шчасце ў сям’ю, убіраючы ў сябе ўсю негатыўную энергію. У 2017 годзе быхаўскія саламяныя «павукі» атрымалі статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці краіны.
Што прапануе Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці?
У Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці жыццё кіпіць і віруе нават у летні час. Ва ўстанове са шматгадовай гісторыяй прыкладаюць усе намаганні, каб захаваць каштоўныя здабыткі традыцыйнай культуры, аказаць своечасовую падтрымку аматарскай творчасці ўсяго рэгіёна.
Экіпаж Вязовіча замкнуў топ-5 на сёмым этапе ралі «Шаўковы шлях»
Экіпажы беларускай каманды «МАЗ-СПОРТаўта» не трапілі ў тройку лепшых па выніках сёмага этапу 15-га міжнароднага ралі «Шаўковы шлях», паведамляе БелТА.
Удзельнікі форуму «Дзеці Садружнасці» наведалі Хатынь
У суботу ў рамках X Міжнароднага культурна-адукацыйнага форуму «Дзеці Садружнасці» прайшоў Дзень Узбекістана і Кыргызстана, а ў нядзелю юныя ўдзельнікі форуму знаёміліся з культурай і традыцыямі Таджыкістана і Туркменістана. Учора, 14 ліпеня, дзеці наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь». Там яны даведаліся больш пра трагедыю ў Хатыні і іншых беларускіх вёсках, якія падзялілі яе лёс, усклалі кветкі да Вечнага агню.
Закрыццё фестывалю, тэатральныя сустрэчы. Што сёння чакае гасцей «Славянскага базару ў Віцебску»
Урачыстае закрыццё XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе сёння ў Летнім амфітэатры. Якія яшчэ мерапрыемствы чакаюць гасцей маштабнага форуму, паведамляе БелТА.