Навiны
Два пункты пропуску на граніцы з Літвой адкрыюцца 20 лістапада
З чацвярга, 20 лістапада, з 01:00 па мінскім часе, Літва плануе аднавіць працу двух пунктаў пропуску на граніцы з Беларуссю. Як паведаміў Дзяржаўны пагранічны камітэт, афіцыйнае апавяшчэнне аб гэтым паступіла ўвечары 19 лістапада ад Службы аховы дзяржаўнай граніцы пры МУС Літвы па лініі пагранпрадстаўніцкай дзейнасці.
Папулярныя сферы самарэалізацыі беларускіх прадпрымальніц назвалі ў Мінэканомікі
Грамадзянка Украіны спрабавала правезці праз беларуска-польскую граніцу $42 тыс.
Брэсцкія мытнікі фіксуюць двухразовы рост правапарушэнняў, звязаных з незаконным перамяшчэннем праз беларуска-польскі ўчастак граніцы грашовых сродкаў, паведамілі БелТА ў прэс-службе ДМК.
У Беларусі ў студзені—кастрычніку пабудавалі 33,7 тыс. кватэр
Арганізацыі ўсіх формаў уласнасці ў студзені—кастрычніку 2025 года пабудавалі 33,7 тыс. новых кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 3218,1 тыс. кв. м жылля. Пра гэта паведамілі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У красавіку 2026 года Мінск стане пляцоўкай «Вялікага турыстычнага тыдня»
«Ніякіх афіцыйных паведамленняў аб адкрыцці пунктаў пропуску не паступала»
Бачачы непаслядоўныя, неканструктыўныя крокі літоўскага ўрада, беларускі бок сочыць за сітуацыяй на граніцы, трымае яе на пастаянным кантролі
Яшчэ тры ўстановы адукацыі атрымалі статус бізнес-школы
Загадам міністра эканомікі Юрыя Чабатара было зацверджана рашэнне аб прысваенні статусу бізнес-школы яшчэ тром установам адукацыі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.
Нацыянальным каардынатарам па дасягненні МУР прызначаны Уладзіслаў Татарыновіч
Нацыянальным каардынатарам па дасягненні Мэт устойлівага развіцця (МУР) прызначаны намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіслаў Татарыновіч. Гэта прадугледжана Указам № 405, які падпісаў 19 лістапада Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведаміла БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Конкурс інвестпраектаў малога і сярэдняга бізнесу праходзіць у Беларусі
Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў праводзіць конкурс інвестыцыйных праектаў, бізнес-праектаў суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.
Інфармаваць, навучаць, забаўляць. Якія задачы сёння выконвае радыё, расказаў Пярцоў
Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў перад цырымоніяй узнагароджання пераможцаў I Нацыянальнага конкурсу «РадыёТрыумф» расказаў пра тое, якія задачы выконвае радыё, перадае БелТА.