Навiны
У «Ноч музеяў-2025» у Нясвіжскім палацы пройдзе тэатралізаваная экскурсія-анімацыя «Трафейны век»
У «Ноч музеяў — 2025» 17 мая ў Нясвіжскім палацы пройдзе тэатралізаваная экскурсія-анімацыя «Трафейны век», якая перанясе ў свет княжацкіх паляўнічых традыцый. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Рэгіянальныя адборачныя туры конкурсу «Уладар вёскі» стартуюць у Беларусі 15 мая
Рэгіянальныя адборачныя туры рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стартуюць у Беларусі 15 мая, паведаміла БелТА начальнік аддзела па рабоце з працоўнай моладдзю Цэнтральнага камітэта БРСМ Ганна Сапоцкая.
Беларуская вёска Пагост будзе прадстаўлена на міжнародным конкурсе «Best Tourism Villages-2025»
Арганізатарам конкурсу з’яўляецца UN Tourism.
Школьнікі прайшлі маршрутамі памяці
Другі абласны конкурс паходаў «Мой край Прыдняпроўскі: маршрутамі памяці» сабраў у рамках праекта «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе» восем каманд з Магілёва, Асіповіцкага, Крычаўскага і Быхаўскага раёнаў. Да вучняў Свіслацкай і Цэльскай сярэдніх школ Асіповіцкага краю і каманд сярэдніх школ № 8 і № 46 Магілёва далучыліся выхаванцы Крычаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Кречуць», магілёўскага Цэнтра творчасці «Эверэст», «Быхаўскага цэнтра турызму, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі», а таксама навучэнцы «Магілёўскага тэхналагічнага каледжа». Мерапрыемства, якое прымеркавана да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, праходзіла па славутых мясцінах Быхаўскага раёна.
Фінал рэспубліканскага вакальнага конкурсу сярод ветэранаў «Песні Перамогі» прайшоў у сталіцы
Конкурс праводзіцца раз на два гады і збірае сотні ўдзельнікаў з усёй краіны. Па традыцыі фінал вакальнага спаборніцтва праходзіць напярэдадні Дня Перамогі. Арганізатарам яго выступаюць Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі сумесна з Палацам культуры ветэранаў.
У Гродзенскім універсітэце стартаваў міжнародны марафон «Разам — за моцную і квітнеючую Беларусь!»
Ігар Сергяенка: «Журналістыка выконвае адну з ключавых функцый па абароне інфармацыйнага суверэнітэту нашай краіны»
У Авальнай зале адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу на лепшую творчую работу па асвятленні дзейнасці Палаты прадстаўнікоў.
У рэзiдэнцыю Прэзiдэнта завiталi на экскурсiю прадстаўнiкi Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi
«Адчуваю гонар за краiну, у якой жыву».