
Акадэмічная харавая капэла імя Рыгора Шырмы адзначыла 85-годдзе
Насамрэч адлік існавання калектыву можна пачынаць раней, звязаўшы яго наогул з дзейнасцю знакамітага фалькларыста і музыканта Рыгора Шырмы, бо яшчэ да ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі гэты «паляшук», як запісалі яго ў пашпарце тагачасныя польскія ўлады, ужо ствараў калектывы, і яны выступалі з беларускім рэпертуарам. А ў 1939 годзе ён атрымаў ад савецкіх улад мандат на арганізацыю харавога калектыву. Ужо ў 1940-м пайшлі канцэрты Беларускага ансамбля песні і танца пад кіраўніцтвам Рыгора Шырмы.

Як прафсаюзы дапамагаюць замацаванню маладых кадраў на месцах
Нягледзячы на тое, што статус маладога спецыяліста дае нямала пераваг на заканадаўчым узроўні, праблема замацавання маладых кадраў на першых працоўных месцах актуальная для многіх галін. Асабліва запатрабаваны кадры працоўных прафесій. Вакансіі працоўных спецыяльнасцяў можна ўбачыць і на буйных дзяржаўных прадпрыемствах, і ў невялікіх прыватных кампаніях.

У Кітаі стварылі больш за 30 тысяч «разумных» заводаў
У рамках агульнанацыянальнай праграмы па паскарэнні лічбавізацыі і інтэлектуальнай мадэрнізацыі прамысловасці ў краіне стварылі больш за 30 тысяч інтэлектуальных заводаў базавага ўзроўню. Аб гэтым сведчаць даныя Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР, перадае «Сіньхуа».

МАРГ працягвае вывучаць становішча спраў у гандлі
На мінулым тыдні мы пісалі пра тое, што профільнае міністэрства зазірнула ў гандлёвую сетку «Суседзі» і выявіла шэраг парушэнняў. На гэтым — МАРГ апублікаваў інфармацыю аб выніках кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў у гандлёвай сетцы «Капеечка» і ўвагі да інтэрнэт-крамы «Вайлдберыз».

Выдавецкі дом «Звязда» друкуе кнігі на любы густ і ўзрост
Знаёмім вас з новымі выданнямі, якія ўбачылі свет у Выдавецкім доме «Звязда». Скажам адразу, што прапановы знойдуцца для розных узростаў і ўпадабанняў.

Прэзідэнт: Сіла арміі — гэта ў першую чаргу мужнасць, стойкасць і патрыятызм салдат і афіцэраў
Традыцыі суверэннай Беларусі ўнікальныя і моцныя, патрабуюць увагі і павагі. Адна з іх — уручэнне ў Палацы Незалежнасці дзяржаўных узнагарод і генеральскіх пагонаў прадстаўнікам вышэйшага афіцэрскага саставу напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Як заўважыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, гэта цырымонія — асаблівая традыцыя. Яна звязана са святам, якое шануе беларускі народ.

Галоўчанка сустрэўся з прэм’ер-міністрам Уганды
Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка правёў перагаворы з прэм’ер-міністрам Уганды Робінай Набанджа падчас свайго афіцыйнага візіту ў гэтую краіну, паведамляе БелТА.

Дасягненні прыродаахоўнай галіны за 2024 год абмеркавалі на пасяджэнні Мінпрыроды
Вынікі і дасягненні прыродаахоўнай галіны за 2024 год абмеркавалі на пасяджэнні калегіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства.

Наталля Качанава сустрэлася з кіраўніцтвам Азербайджана
Пасля пленарнага пасяджэння Азіяцкай парламенцкай асамблеі, удзел у якой прымала і дэлегацыя Нацыянальнага сходу Беларусі на чале з Наталляй Качанавай, Старшыня Савета Рэспублікі сустрэлася з Прэзідэнтам Азербайджанскай Рэспублікі Ільхамам Аліевым.

Ягораў: Эканоміка Беларусі кожны квартал расце раўнамерна
Эканоміка Беларусі кожны квартал расце раўнамерна. Пра гэта расказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Ягораў, паведамляе БелТА.