Навiны
Конкурс інвестпраектаў малога і сярэдняга бізнесу праходзіць у Беларусі
Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў праводзіць конкурс інвестыцыйных праектаў, бізнес-праектаў суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.
Кітай да 2030 года здзейсніць пілатуемую пасадку на Месяц
Ва Упраўленні праграмы пілатуемых касмічных палётаў КНР (CMSA) адзначылі насычаны графік распрацовак і выпрабаванняў у рамках праграмы месяцавых пілатуемых палётаў, перадае «Сіньхуа».
У МЗС Беларусі заявілі аб гатоўнасці наладжваць прагматычны і раўнапраўны дыялог з ФРГ і ЕС
Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў сустрэўся з паверанай у справах Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Катрын аус дэм Зіпен у сувязі з уручэннем арыгіналаў даверчых грамат. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Беларускі тыдзень прадпрымальніцтва на Віцебшчыне пачынаецца з дня адкрытых дзвярэй у тэхнапарку
Інкубатар малога прадпрымальніцтва запрашае сёння ўсіх ахвотных азнаёміцца з яго магчымасцямі, даведацца, чым ён можа быць карысным пачынаючым і не толькі, бізнесменам. Сёння ж стартуе хакатон «Выкарыстанне нейрасетак для напісання праграмнага забеспячэння», удзельнікі якога на працягу трох дзён выканаюць заданне па азначанай тэме, а затым прадэманструюць прадукт сумеснай работы.
Крупко: Праграма па развіцці Палесся павінна забяспечыць рост дастатку кожнага чалавека
Праграма па развіцці раёнаў Прыпяцкага Палесся павінна забяспечыць рост дастатку кожнага чалавека. Аб гэтым па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы заявіў журналістам старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко.
Русы пра праграму развіцця Прыпяцкага Палесся: Я гатовы галаву закласці, усё пралічана дзясяткі разоў
Усе паказчыкі, прадугледжаныя праграмай развіцця Прыпяцкага Палесся, дэталёва правераны, рэалістычныя і ўлічваюць рэальнае становішча спраў. Пра гэта заявіў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Брэсцкай вобласці Міхаіл Русы на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб развіцці раёнаў Прыпяцкага Палесся, паведаміла БелТА.
«Мы павінны бачыць мэту, паставіць задачы і дзейнічаць на вынік». Прэзідэнт правёў нараду аб развіцці раёнаў Прыпяцкага Палесся
У Палацы Незалежнасці абмеркавалі стан спраў у гэтых раёнах і Праграму іх развіцця да 2030 года, якую кіраўнік дзяржавы праанансаваў летась на «Дажынках» у Мікашэвічах. Першай дзяржаўнай праграмай, накіраванай на развіццё Прыпяцкага Палесся, стала Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў рэгіёна на 2010 — 2015 гады. Сёння ўжо рэалізуецца новая маштабная праграма развіцця гэтых тэрыторый на 2025 — 2030 гады. Бягучая пяцігодка павінна стаць знакавай для дзевяці раёнаў Брэсцкай і Гомельскай абласцей, дзе жыве 350 тысяч чалавек.
Пра што раскажа «Алеся» ў лістападзе?
У новым выпуску часопіса чытачы знойдуць гутарку з заслужанай акртысткай Беларусі Валерыяй Арланавай, пазнаёмяцца з адметнымі жанчынамі мінулага і сучаснасці, а таксама даведаюцца пра модныя трэнды, важны складнік касметыкі і парады, як не губляць дарэмна грошы.
У Маскве могуць запусціць першае беспілотнае таксі ўжо ў 2026 годзе
Першае беспілотнае таксі можа з’явіцца ў Маскве ўжо ў наступным годзе, але пакуль з кіроўцам-выпрабавальнікам у салоне. Пра гэта паведаміў Прэм’ер Расіі Міхаіл Мішусцін, паведаміла БелТА.
У Горках адзначылі найлепшых валанцёраў Чырвонага Крыжа
Гэта адбылося ў рамках абласнога валанцёрскага фестывалю, які сабраў у сценах Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі ў Горках каля 100 валанцёраў. У ходзе мерапрыемства былі паказаны найлепшыя валанцёрскія практыкі Беларускага Чырвонага Крыжа. Фестываль закліканы прыцягнуць да валанцёрскай дзейнасці як мага больш насельніцтва, паказаць наколькі важная і запатрабаваная гэта дапамога.