Навiны
Больш за 42 тыс. чалавек зарэгістраваліся на другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання
Больш за 42 тыс. чалавек у Беларусі зарэгістраваліся на другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання (РТ), паведаміў БелТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Дзмітрый Міронаў.
Алімпіяды пад кантролем, новы каледж і новы прадмет на іспытах
Як мы ўжо паведамлялі, Прэзідэнт падпісаў Указ «Аб удасканаленні ўступнай кампаніі». Роўныя магчымасці абітурыентам пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі пры справядлівым конкурсным адборы — асноўныя мэты прыняцця гэтага дакумента. Кардынальных навацый або змяненняў дакумент не прадугледжвае. Аднак ёсць некалькі момантаў, растлумачыць якія мы папрасілі першага намесніка міністра адукацыі Аляксандра БАХАНОВІЧА.
Мінадукацыі вызначыла пункты правядзення ЦЭ ў 2026 годзе
Міністэрства адукацыі пастановай № 232 ад 22 снежня 2025 года вызначыла пункты правядзення цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ) па вучэбных прадметах у 2026 годзе, паведаміла БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Беларусі.
Лукашэнка павіншаваў народнага настаўніка Беларусі Альфрэда Ладыку з юбілеем
Што новага з'явілася ў сістэме адукацыі Беларусі ў 2025-м
З 1 верасня ўступілі ў сілу змены ў Кодэкс аб адукацыі. У Міністэрстве адукацыі гэты факт пракаментавалі як дашліфоўку дзеючага дакумента, што носіць тэхнічны, практычны і аператыўны характар. Заканадаўцамі і Міністэрствам адукацыі ўлічвалася ў першую чаргу правапрымяняльная практыка. У цэлым змяненні накіраваны на ўдасканаленне дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, павышэнне яе якасці, далейшае ўмацаванне прэстыжу беларускай сістэмы адукацыі.
БДУІР правядзе дзень адчыненых дзвярэй 3 студзеня
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі правядзе дзень адчыненых дзвярэй 3 студзеня. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе ВНУ.
Налета кітайскія ВНУ выпусцяць 12,7 мільёна студэнтаў
Як у мінскай школе № 139 вучням даступна расказваюць аб дзейнасці УНС
Высокакваліфікаваных работнікаў па цэлым россыпе спецыяльнасцяў рыхтуюць у Віцебскім тэхналагічным каледжы