Навiны
Унікальны музей пад адкрытым небам „Алея Памяці“ знаходзіцца ў пасёлку Мухавец Брэсцкага раёна
«У імя захавання гістарычнай памяці».
Ці будзе вынік ад спартыўнай дыпламатыі?
Размовы аб міжнароднай ізаляцыі беларускага спорту ўсё яшчэ застаюцца актуальнымі. І гэта сумна. Але паступова несправядлівыя і недарэчныя санкцыі з нашага спорту здымаюцца. І гэта добра.
Шэсцьдзясят восьмая сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі прайшла ў Брэсце
Парадак дня ў асноўным склалі пытанні, звязаныя з рэалізацыяй даручэнняў, якія далі кіраўнікі дзяржаў у ходзе правядзення міжнароднага форуму Саюзнай дзяржавы «Вялікая спадчына — агульная будучыня» ў красавіку ў Валгаградзе. Прынята рашэнне зрабіць названы форум традыцыйным.
Па выніках мінулага года тавараабарот БУТБ склаў каля 8 мільярдаў долараў
Пра гэта было заяўлена на 25-м юбілейным міжнародным біржавым форуме, які прайшоў у Мінску.
Ад першага выступлення да вялікай сцэны: гісторыя поспеху Леры Бернатовіч
Усяго за некалькі гадоў гэтая крохкая дзяўчына з моцным голасам прайшла шлях ад удзельніцы дзіцячых конкурсаў да пераможцы нацыянальнага адбору «Славянскага базару». І сёлета яна прадставіць Беларусь на ХХІV Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск 2025». Пра ўласную творчасць, дуэт з Арцёмам Скаролем і падрыхтоўку да галоўнага музычнага конкурсу краіны расказвае Лера Бернатовіч.
Сянько: Свет адыходзіць усё далей ад сацыяльнай справядлівасці і сапраўднай дэмакратыі
Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько выступіў на 113-ай сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы, якая гэтымі днямі праходзіць у Жэневе.
Беларускія веласіпедысты заваявалі чатыры медалі ў апошні дзень Гран-пры Санкт-Пецярбурга
На велатрэку «Лакасфінкс» завяршыліся міжнародныя спаборніцтвы па веласпорце на трэку «Гран-пры Санкт-Пецярбурга» 2025 года, паведамляе БелТА.
Еўрадэпутат: «Мы б вельмі хацелі нармалізацыі адносін»
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сустрэліся з дэпутатамі Еўрапарламента. Беларускія парламентарыі запрасілі сваіх еўрапейскіх калег у нашу краіну, каб найперш паказаць, што такое Беларусь, паказаць праўду. Дэпутаты з Чэхіі і Славакіі самі ўпэўнілся, што беларусы выступаюць за паважлівае і раўнапраўнае супрацоўніцтва з іншымі краінамі, пераканаліся, што беларусы не рыхтуюцца да вайны і не збіраюцца ні на каго нападаць, але і ў крыўду сябе не дадуць.
35-я Міжнародная спецыялізаваная выстаўка «Белагра-2025» працуе ў сталіцы
Наша важкае слова ў харчовай бяспецы.
Міжнародны біржавы форум пройдзе ў Мінску 11 чэрвеня
Юбілейны 25-ы Агульны гадавы сход арганізацый — членаў Міжнароднай асацыяцыі бірж (МАБ) пройдзе ў Мінску 11 чэрвеня. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Беларускай універсальнай таварнай біржы, якая з’яўляецца прымаючым бокам і суарганізатарам міжнароднага біржавога форуму.