Навiны
Мінэнерга: ролік пра дэфіцыт паліва ў Беларусі і перагляд пагаднення з Расіяй аб яго пастаўках - фэйк
У Міністэрстве энергетыкі папярэдзілі, што інфармацыя, якая распаўсюджваецца па рэдакцыях СМІ, аб дэфіцыце паліва ў Беларусі і пераглядзе пагаднення з Расіяй аб пастаўках паліва не адпавядае рэчаіснасці, паведамляе БелТА.
Полацкі арган загучыць для гасцей міжнароднага фестывалю «Званы Сафіі»
Першы канцэрт праграмы адбудзецца 26 кастрычніка. Яго падрыхтавала пастаянная арганістка Сафійскага Сабора, заслужаная артыстка Беларусі Ксенія Пагарэлая. Менавіта ёй належала ідэя арганнага фестывалю ў Полацку, дзе з’явіўся шыкоўны інструмент, выраблены адмыслова для гэтай канцэртнай залы адной з найстарэйшых чэшскіх фірм: у ім 3905 труб з розных парод дрэва і асаблівых металічных сплаваў, 48 рэгістраў, 3 ручныя клавіятуры і адмысловая сістэма нажных педаляў. Яго стварылі 40 гадоў таму, з таго часу полацкі арган лічыцца найлепшым у Беларусі, што ацанілі выдатныя айчынныя і замежныя музыканты з больш чым 20 краін. А сёлета ў фестывалі возьмуць удзел прадстаўнікі Беларусі, Расіі і Японіі.
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава праінфармавала кіраўніка дзяржавы аб пытаннях кадравай палітыкі і гандлёвага забеспячэння ў рэгіёнах
Як адзначыла ў размове з журналістамі спікер, Аляксандр Лукашэнка заўсёды трапятліва адносіцца да пытанняў рэгіянальнага развіцця нашай краіны. «Гэта задача была пастаўлена і яшчэ раз сфармулявана і Усебеларускім народным сходам, і цяпер, калі мы працуем над Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026 — 2030 гады, — удакладніла Наталля Качанава. — Мы дакладна разумеем, што раўнамернае развіццё рэгіёнаў, рэгіянальная палітыка — гэта перш за ўсё».
Новы сезон праекта «100 ідэй для Беларусі» стартуе 23 кастрычніка
Новы сезон праекта «100 ідэй для Беларусі» стартуе 23 кастрычніка ў Мінску. Паведаміла БелТА.
Прэзідэнт заслухаў даклады Дзмітрыя Крутога і Наталлі Качанавай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сераду заслухаў даклады кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрыя Крутога і Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлі Качанавай, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Вопыт Беларусі па ўжыванні навігацыйных пломбаў выкарыстаны пры іх укараненні ў ЕАЭС
Вопыт нашай краіны па ўжыванні навігацыйных пломбаў пры перавозцы грузаў выкарыстаны пры падрыхтоўцы да іх укаранення на ўсёй тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Пра гэта было заяўлена на прэс-канферэнцыі, прысвечанай пачатку выкарыстання з 11 лютага 2026 года навігацыйных пломбаў у ЕАЭС, паведамляе БелТА.
Мінабароны: з 23 кастрычніка пачынаецца адпраўка ў войскі прызваных на тэрміновую ваенную службу
Звыш 9,9 млн тон збожжа з рапсам і кукурузай намалочана ў Беларусі