Навiны
Невялікі снег і да −24 °C чакаецца ў Беларусі 22 студзеня
Невялікі снег і да 24 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 22 студзеня. Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Пінгвіны засынаюць да 10 тыс. разоў у суткі
Гэтыя жывёлы лічаць за лепшае спаць стоячы, аднак, баючыся драпежнікаў, засынаюць прыкладна на чатыры секунды
Новыя скульптуры для Цэнтральнага дзіцячага парку. У Мінску аб'яўлены конкурс эскізных праектаў
З мэтай эстэтызацыі і добраўпарадкавання Цэнтральнага дзіцячага парку імя М. Горкага, а таксама стварэння там унікальнай атмасферы Упраўленне культуры Мінгарвыканкама з 26 студзеня па 27 лютага 2026 года праводзіць конкурс эскізных праектаў паркавай скульптуры. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Мінгарвыканкама.
Эксперты — аб прыярытэтах, якія абазначыў кіраўнік дзяржавы падчас цырымоніі ўручэння сімвалаў Дзяржаўнага знака якасці
У аўторак Прэзідэнт уручыў сімвалы Дзяржаўнага знака якасці. Гэтай высокай адзнакі прадукцыя шэрагу прадпрыемстваў уганаравана за адпаведнасць такім паказчыкам якасці, як бяспека, экалагічнасць, інавацыйнасць, тэхналагічнасць і эстэтычнасць. Сярод пераможцаў — тавары айчынных брэндаў, якія палюбіліся як беларусам, так і замежным спажыўцам. Размова не толькі пра прадукты харчавання, але і пра айчынныя сельгастэхніку і аўтамабілі, якія шчыруюць на палетках і калясяць па дарогах далёка за межамі нашай краіны.
Беларускі завод па перапрацоўцы малака можа з'явіцца ў Кіраўскай вобласці
Беларускі завод па перапрацоўцы малака можа з’явіцца ў Кіраўскай вобласці (Расія). Пра гэта ішла размова 21 студзеня на сустрэчы старшыні Брэсцкага аблвыканкама Пятра Пархомчыка з губернатарам Кіраўскай вобласці Аляксандрам Сакаловым, перадае БелТА.
Больш за 150 сустрэч і новыя партнёры: вынікі міжнароднай дзейнасці ў 2025 годзе падвялі ў Савеце Рэспублікі
На пасяджэнні чацвёртай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання прыняты даклад аб міжнароднай дзейнасці Савета Рэспублікі ў 2025 годзе, паведаміла БелТА.
У Мінску захоўваецца павышаны ўзровень забруджвання паветра: у Белгідрамеце назвалі прычыны
Аборты ў прыватных медцэнтрах плануецца забараніць у Беларусі
Аборты ў прыватных медыцынскіх цэнтрах плануецца забараніць у Беларусі, паведаміў міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў, адказваючы на пытанні дэпутатаў у ходзе сумеснага пасяджэння дзвюх палат беларускага парламента, перадае БелТА.
Развод без суда? Юрыст назвала адзіны выпадак, калі гэта магчыма
Ці можна развесціся без суда, калі ў сям’і ёсць непаўналетняе дзіця? Такім пытаннем задалася жыхарка Мінска. Яе сыну 6 гадоў, маёмасных прэтэнзій паміж мужам і жонкай няма, аднак жаданне скасаваць шлюб — узаемнае. Пра гэта паведамляе «Мінская Праўда».