Навiны
З 3 красавіка стартуе продаж білетаў на «Славянскі базар у Віцебску»
З 3 красавіка пачнецца продаж білетаў на юбілейны XXXV Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», паведамляе БелТА.
Брэст пазнаёміўся з кнігай пра Брэсцкі край
У горадзе над Бугам прайшла прэзентацыя кнігі «Беларусь. Зямля пад белымі крыламі. Брэсцкая вобласць».
Традыцыйны кнігаагляд ад «Звязды»
Талент бачны з першай ноты: у сталіцы стартаваў міжнародны конкурс піяністаў «Мінск-2026»
Цырымонія адкрыцця міжнароднага конкурсу піяністаў «Мінск-2026» прайшла ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, паведамляе БелТА.
Дзень культуры Палесціны і Дзень абароны Зямлі адзначылі ў мінскім Доме дружбы
Час святкавання невыпадкова супадае ў календары з днём нараджэння славутага палесцінскага паэта Махмуда Дарвіша, чые творы, пакладзеныя на музыку, перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Яны прысвечаны пытанням дружбы, міжкультурнаму ўзаемадзеянню, поўняцца глыбокай павагай да роднай зямлі і гістарычнай спадчыны.
XV Пысінскія чытанні ў фармаце дзіцячага свята
Такім чынам Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна вырашыла прыцягнуць увагу юных чытачоў да творчасці знакамітага земляка. Сустрэча, прысвечаная Аляксею Пысіну, праводзілася ў бібліятэцы ў 15 раз.
Творы беларускіх кампазітараў выканаюць удзельнікі Міжнароднага конкурсу піяністаў «Мінск-2026»
Гэта рэдкая падзея: папярэдняе творчае спаборніцтва піяністаў з розных краін адбылося ў Беларусі пяць гадоў таму. Сёлета конкурс праходзіць сёмы раз, нягледзячы на тое, што яго гісторыя налічвае 30 гадоў, з таго моманту, як адбыўся першы згодна з рашэннем Міністэрства культуры нашай краіны і пры садзейнічанні спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
«Не проста каменныя сцены». Якім стане Крэўскі замак, расказалі ў Інстытуце гісторыі НАН
У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі падчас круглага стала «Актуальныя праблемы даследавання, рэстаўрацыі і музеефікацыі Крэўскага замка», эксперты прадставілі вынікі апошніх археалагічных работ, а таксама расказалі якім стане Крэўскі замак пасля завяршэння работ, паведамляе БелТА.
Нацыянальная бібліятэка запрашае на выстаўку, прысвечаную абуджэнню прыроды