Навiны
Чаму нельга скакаць нават у сучасным ліфце? Расказалі ў ЖКГ Мінска
Дзеці і падлеткі, напэўна, са з’яўленнем першых ліфтаў, сталі скакаць у кабінах. Вось толькі небяспечна гэта, яшчэ і ліфт пашкодзіць можна. Так што нават у сучасных скакаць не варта. Пра гэта паведамілі ЖКГ Мінска.
У «Ноч музеяў-2025» у Нясвіжскім палацы пройдзе тэатралізаваная экскурсія-анімацыя «Трафейны век»
У «Ноч музеяў — 2025» 17 мая ў Нясвіжскім палацы пройдзе тэатралізаваная экскурсія-анімацыя «Трафейны век», якая перанясе ў свет княжацкіх паляўнічых традыцый. Аб гэтым паведамляе БелТА.
ХХХІ Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні нагадалі пра агульную сям’ю ўсіх хрысціянскіх народаў
Па-братэрску, з добрым словам.
У Мінскай вобласці 17 мая пройдзе суботнік па добраўпарадкаванні гарадскіх пасёлкаў і аграгарадкоў
У Мінскай вобласці 17 мая пройдзе дэпутацкі суботнік па добраўпарадкаванні гарадскіх пасёлкаў і аграгарадкоў. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Мінскі абласны Савет дэпутатаў.
Майскае адключэнне гарачай вады ў Мінскім раёне адклалі. Чаму?
У сувязі з уключэннем сістэм ацяплення ў Мінскім раёне, раней запланаванае на май адключэнне гарачага водазабеспячэння для правядзення выпрабаванняў і рамонту цеплавых сетак перанясуць. Пра гэта паведамілі «Прысталічча» ў ДП «Мінрайцепласетка».
Турчын паставіў сельгасарганізацыям задачу да 1 чэрвеня максімальна знізіць наступствы вясновых замаразкаў
Бягучы стан пасеваў, перспектывы ўраджаю-2025 і меры па пераадоленні наступстваў вясновых замаразкаў абмеркавалі ўчора на нарадзе ў Прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
У Беларусі завяршылі пасадку бульбы
Аграрыі Рэспублікі завяршылі пасадку бульбы: карняплод высаджаны на плошчы 19,8 тыс.га, што эквівалентна 100,4% ад запланаванага. З прамежкавымі вынікамі цяперашняй пасяўной кампаніі БелТА азнаёмілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Чэкі «Жыллё» праіндэксаваныя ў Віцебскай вобласці
У Віцебскай вобласці праіндэксаваныя імянныя прыватызацыйныя чэкі «Жыллё». Гэта прадугледжана рашэннем Віцебскага аблвыканкама ад 12 мая 2025 года № 347, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Мінчанін пазбавіўся Br10 тыс. на падпрацоўцы ў TikTok
Мінчанін пазбавіўся Br10 тыс. на падпрацоўцы ў TikTok, паведамілі БелТА ў ГУУС Мінгарвыканкама.