Навiны
Якія паступілі пытанні і заўвагі ад выбаршчыкаў у ходзе выбараў
Падрыхтоўка была праведзена вельмі сур’ёзная да прэзідэнцкіх выбараў, заявіла начальнік аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарату Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Алена Грыгаровіч, паведамляе БелТА.
Ігар Карпенка правёў сустрэчы з міжнароднымі назіральнікамі і паразмаўляў з журналістамі
Цэнтральную выбарчую камісію наведала прадстаўнічая дэлегацыя міжнародных назіральнікаў з Ірана на чале з паслом гэтай краіны ў Беларусі. Акрамя таго, адбылася сустрэча старшыні Цэнтрвыбаркама з незалежным назіральнікам з Філіпін.
Канкурэнтная барацьба ў прававым полі
Цэнтральная выбарчая камісія падвяла папярэднія вынікі выбараў Прэзідэнта Беларусі. Перамогу атрымаў Аляксандр Лукашэнка, за якога выбаршчыкі аддалі 5 136 293 галасы. Вынікі ў панядзелак агучыў старшыня ЦВК Ігар Карпенка.
Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка — Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Выбары ў Беларусі адбыліся. З шасці мільёнаў 903 тысяч 994 уключаных у спісы выбаршчыкаў у іх прынялі ўдзел 85,7%, а гэта больш за шэсць мільёнаў чалавек. Паводле папярэдніх даных, агучаных сёння ўначы, дзеючага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнку выбралі Прэзідэнтам 86,82% тых, хто галасаваў.
26 студзеня прайшлі выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Апошняя нядзеля студзеня 2025 года вызначыла будучыню Беларусі. І гэта зрабілі мы — беларусы. Мы прыйшлі на выбарчыя ўчасткі, каб выбраць кіраўніка сваёй дзяржавы. Як мы гэта рабілі — у рэпартажах уласных карэспандэнтаў «Звязды» з розных рэгіёнаў.
Карпенка назіральнікам з Кітая: Ваш удзел для нас — палітычная падтрымка
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Ігар Карпенка сустрэўся з місіяй міжнародных назіральнікаў з Кітая, якую ўзначальвае былы пасол КНР у Беларусі Се Сяаюн. Бакі падкрэслілі значнасць стратэгічнага партнёрства паміж краінамі і абмеркавалі ход выбарчай кампаніі, паведамляе БелТА.
Ігар Карпенка: Абстаноўка ў асноўны дзень галасавання была спакойная, штатная, кантралюемая
«Якіх-небудзь злачынстваў, злосных правапарушэнняў не зафіксавана, — удакладніў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі. — Таксама не зафіксавана скаргаў у адрас Цэнтральнай выбарчай камісіі: ні ад кандыдатаў, ні ад грамадзян. Былі адзіныя выпадкі фатаграфавання запоўненых бюлетэняў, спроба іх вынасу з участка».
Яўка грамадзян на выбарах Прэзідэнта Беларусі склала 85,70%
Як паведаміў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка, з улікам датэрміновага галасавання ў Брэсцкай вобласці прагаласавала 90,56 % выбаршчыкаў, Віцебскай — 86,39 %, Гомельскай — 91,54 %, Гродзенскай — 89,28 %, Мінскай — 86,71 %, Магілёўскай — 92,64 %, у Мінску — 69,72 % ад агульнай колькасці грамадзян, уключаных у спісы для галасавання. Усяго па краіне ў спісы для галасавання было ўключана 6 903 994 грамадзян.
У Беларусі завяршылася датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта
У Беларусі завяршылася датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта, паведамляе ЦВК.
У Мінску адкрылася галоўная медыйная пляцоўка выбараў Прэзідэнта
Інфацэнтр Цэнтральнай выбарчай камісіі ўрачыста адкрыўся ў пятніцу ў Палацы Рэспублікі ў Мінску. Тут будуць працаваць эксперты, назіральнікі, журналісты. Доступ у інфармацыйны цэнтр атрымаў 481 прадстаўнік з 25 беларускіх медыя і 331 журналіст з 70 замежных СМІ.