Навiны
Указам Прэзідэнта зменены парадак накіравання насельніцтва на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 сакавіка падпісаў указ нумар 104, які прыводзіць у адпаведнасць з прынятымі законамі шэраг указаў кіраўніка дзяржавы. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Што змяняецца ў аздараўленні дзяцей?
Надыходзячая вясна — самы час задумацца і спланаваць летні адпачынак дзяцей. Асабліва ўлічваючы той факт, што ў некаторыя лагеры пуцёўкі на самыя папулярныя першую і другую змены разлятаюцца ў першыя дні продажаў. Летась і сёлета ў заканадаўства, якое рэгулюе аздараўленне дзяцей, унесены шэраг змяненняў. Яны прадугледжваюць больш строгія патрабаванні да забеспячэння бяспекі, у тым ліку ў прыватных аздараўленчых лагерах. Разам з тым, сцвярджаюць спецыялісты, умовы атрымання пуцёўкі максімальна спрашчаюцца. У прыватнасці, цяпер бацькі могуць прэтэндаваць на яе не толькі па месцы работы. Пра навацыі ў аздараўленні расказалі спецыялісты.