Навiны
Буйны бізнес-цэнтр у Мінску выставілі на аўкцыён — цана ўражвае
Гасцінічны комплекс Centropol у Мінску прадаюць з аўкцыёну. Лот з’явіўся ў адзінай сістэме электронных таргоў, заўважыў Office Life. У якасці прадаўца пазначаны Белаграпрамбанк. Таргі запланаваныя на 12 чэрвеня. За пяць памяшканняў просяць Br19 583 910,23 гэта значыць прыкладна $6,5 млн па актуальным курсе. Крок таргоў — каля Br980 рублёў. Але жадаючым прыйдзецца спачатку ўнесці задатак у Br195,8 тыс. Пра гэта паведамляе Точка бай.
Унучка набыла бабуліну хату праз аўкцыён
Добра паехаць у вёску да бабулі, калі на вуліцы цёпла і сонечна. А калі бабулі ўжо няма?.. Памяць пра яе заслалася, але бывае сумна, нават балюча ехаць туды, дзе цябе ніхто не чакае, не сустрэне. Пустуюць старыя хаты — збыць іх людзі не рашаюцца, а даглядаць няпроста, бо жывуць далёка. У такіх выпадках за справу бярэцца мясцовая ўлада. Здараецца, што пытанне паўстае рубам: быць ці не быць такому будынку на гэтай зямлі? Як ні дзіўна, канкрэтныя рашэнні могуць абудзіць інтарэс нашчадкаў да сваёй спадчыны. Так адбылося ў Бярозаўскім раёне на Брэстчыне.