Top.Mail.Ru

Навiны

У аграгарадку Беразінскае Маладзечанскага раёна добраўпарадкавалі гістарычны парк

У аграгарадку Беразінскае Маладзечанскага раёна добраўпарадкавалі гістарычны парк

Другое жыццё гэтай зоне адпачынку было дадзена ў рамках рэалізацыі грамадзянскай ініцыятывы. Цяпер у парку ёсць месца і для заняткаў спортам з выкарыстаннем сучасных трэнажораў, і для культурнага баўлення часу. Калі ў лічбах, было ўладкавана больш за два кіламетры пешаходных дарожак, ліквідавана 62 аварыйныя дрэвы, каля 300 — абрэзана. Акрамя таго, выдалілі пустазельную расліннасць плошчай звыш трох гектараў. Да гэтых добрых спраў далучыліся і мясцовыя жыхары.

На прадпрыемствах сталіцы працуе каля 22 тыс. замежных грамадзян
238

На прадпрыемствах сталіцы працуе каля 22 тыс. замежных грамадзян

На прадпрыемствах сталіцы працуе каля 22 тыс. замежных грамадзян. Аб гэтым расказала старшыня пастаяннай камісіі Савета па эканамічным развіцці, фінансах, бюджэце і прадпрымальніцтве Святлана Кажэкіна, паведамляе БелТА. 


273

Зніклага ў Кабардзіна-Балкарыі беларускага турыста знайшлі мёртвым

Зніклага ў Кабардзіна-Балкарыі беларускага турыста знайшлі мёртвым, паведамляе БелТА са спасылкай на Галоўнае ўпраўленне МНС Расіі па Кабардзіна-Балкарскай Рэспубліцы.


МЗС парэкамендаваў беларусам праяўляць асцярожнасць пры пошуку працы за мяжой
334

МЗС парэкамендаваў беларусам праяўляць асцярожнасць пры пошуку працы за мяжой

Міністэрства замежных спраў рэкамендуе грамадзянам праяўляць асцярожнасць пры пошуку працы за мяжой. Знешнепалітычнае ведамства Беларусі выступіла з такой рэкамендацыяй пасля інфармацыі, якая з’явілася ў СМІ пра беларусаў, вызваленых з працоўнага рабства ў Іспаніі, паведамляе БелТА.


374

МЗС пацвердзіла факт гібелі беларускі ў выніку няшчаснага выпадку ў Бураціі

Міністэрства замежных спраў Беларусі пацвердзіла факт гібелі грамадзянкі Беларусі ў выніку няшчаснага выпадку, які адбыўся ў Рэспубліцы Бурація Расійскай Федэрацыі, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу МЗС.


Што трэба памятаць замежніку, які ўязджае ў Беларусь па бязвізе?
323

Што трэба памятаць замежніку, які ўязджае ў Беларусь па бязвізе?

У рамках бязвізавага рэжыму замежнікі могуць знаходзіцца ў Беларусі за адну паездку на працягу 30 дзён. Цягам года можна прыязджаць некалькі разоў, галоўнае, каб час знаходжання ў краіне не перавышаў 90 сутак. Што трэба з сабой мець замежнаму госцю акрамя пашпарта, а таксама ці неабходна недзе адзначацца пасля прыбыцця ў Беларусь, расказаў начальнік атрада пагранічнага кантролю «Мінск» Андрэй Шока.

Адвакаты Беларусі бясплатна пракансультуюць малазабяспечаных грамадзян з нагоды Дня Перамогі
355

Адвакаты Беларусі бясплатна пракансультуюць малазабяспечаных грамадзян з нагоды Дня Перамогі

Адвакаты Беларусі бясплатна пракансультуюць малазабяспечаных грамадзян 8 мая. Акцыя прымеркавана да Дня Перамогі і пройдзе ва ўсіх тэрытарыяльных калегіях адвакатаў, паведаміла БелТА прэс-сакратар Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Ірына Рэўт.


Амаль усе ветэраны і грамадзяне, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, ужо атрымалі матдапамогу да Дня Перамогі
397

Амаль усе ветэраны і грамадзяне, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, ужо атрымалі матдапамогу да Дня Перамогі

Матдапамогу да Дня Перамогі атрымалі каля 97% ветэранаў і грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


Пасольства Беларусі высвятляе падрабязнасці аварыі з аўтобусам у Польшчы
293

Пасольства Беларусі высвятляе падрабязнасці аварыі з аўтобусам у Польшчы

Беларускія дыпламаты высвятляюць падрабязнасці аварыі ў Польшчы з удзелам аўтобуса, у якім знаходзіліся грамадзяне Беларусі. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю