Навiны
У Беларусі намалацілі першы мільён тон збожжа
У Беларусі намалацілі першы мільён тон збожжа, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Мінсельгасхарча.
Як прафесіяналізм механізатараў і сучасная тэхніка дапамагаюць забяспечыць высокія ўраджаі ў Лёзненскім раёне
Першыя камбайны на Лёзненшчыне выйшлі ў палі ў Дзень Незалежнасці. Напэўна, гэта сімвалічна, бо харчовая бяспека і незалежнасць — паняцці ўзаемна абумоўленыя. Але аграрыі глядзяць не на даты календара, а на стан раслін і надвор’е. І ўсё ж свята ў адным з самых усходніх раёнаў Беларусі атрымалася двайным. Збор ураджаю нездарма называюць «бітвай», але акрамя напружання ўсіх сіл гэта яшчэ натхненне і надзея. Зямля дзякуе чалавеку за клопат, аддае свайму гаспадару плады яго працы.
Умовы надвор'я не перашкодзяць атрымаць добры ўраджай
У дзень, калі мы прыехалі ў Лідскі раён, з раніцы там стаяў густы туман пасля начнога дажджу: іх гэтым летам надвор’е пасылае шчодра. Але гадзін да 11 туман стаў рассейвацца, у прасветы хмар выглянула сонца. Падняўся лёгкі ветрык, і ўжо бліжэй да поўдня збожжаўборачныя камбайны КСУП «Беліца-Агра» дружна выехалі ў поле, а літаральна ўслед за імі падкаціў УАЗ кіраўніка гаспадаркі Віктара Сінкевіча. Старшыня на свае вочы хацеў паглядзець, як стартуе чарговы дзень жніва.