Навiны
Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена выкладчыкам і студэнтам, якія вызначыліся
Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб’яўлена выкладчыкам і студэнтам вышэйшых навучальных устаноў краіны. Адпаведнае распараджэнне кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 чэрвеня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У Мінску таленавітай моладзі і педагогам уручылі пасведчанні спецыяльнага фонду Прэзідэнта
Урачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў адбылася сёння ў Мінскай гарадской ратушы. Пачэсныя ўзнагароды атрымалі 46 юнакоў і дзяўчат і 5 педагогаў. Карэспандэнт «Звязды» далучылася да мерапрыемства.
Здароўе, сям'я, праца на зямлі. Пра што Пярцоў гаварыў са студэнтамі Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў правёў сустрэчу са студэнтамі і прафесарска-выкладчыцкім калектывам Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта, паведамляе БелТА.
14 юнакоў і дзяўчат з розных ВНУ Беларусі змагаліся за званне «Студэнт года»
Яркімі эмоцыямі расфарбаваў канец зімы фінал рэспубліканскага праекта «Студэнт года», які прайшоў у Мінскім гарадскім палацы культуры. На працягу ўсяго 2024-га каля 150 студэнтаў па ўсёй краіне ўдзельнічалі ў адборах спаборніцтва на базе ўстаноў вышэйшай адукацыі. Гэта і конкурс прамоўніцкага майстэрства, і абарона праектаў, і творчы нумар. Да таго ж усе ўдзельнікі павінны былі мець высокі сярэдні бал — не менш за «8», а таксама займаць актыўную жыццёвую пазіцыю, удзельнічаць у грамадскім жыцці ўніверсітэта і горада. У выніку ў фінал выйшлі 14 юнакоў і дзяўчат з Мінска, абласных цэнтраў, а таксама Баранавічаў і Наваполацка.