Навiны
Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў сістэме МУС
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў генерал-маёра міліцыі Аляксандра Астрэйку начальнікам Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 8 красавіка, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны» ўзнагароджаны шэсць гарадоў Беларусі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 красавіка падпісаў указ № 144 «Аб узнагароджанні вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Нам трэба ўзмацняць сваё». Прэзідэнт даў інтэрв’ю МТРК «Мір»
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв’ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір». Гутарку з беларускім лідарам правёў старшыня МТРК «Мір» Радзік Батыршын. Журналіста цікавіла меркаванне Аляксандра Лукашэнкі па шырокім спектры пытанняў: ад унутранай палітыкі Беларусі да пазіцыі кіраўніка дзяржавы па пытаннях міжнароднага парадку дня. Пагаварылі пра самыя актуальныя тэмы: бяспеку ў рэгіёне, сакральны сэнс 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, інтэграцыйнае ўзаемадзеянне. Аляксандр Лукашэнка шчыра адказаў і на пытанні асабістага характару.
З якімі праблемамі падчас прыёму грамадзян людзі звярталіся да Ігара Сергяенкі
Інфармацыя аб штомесячным правядзенні асабістага прыёму грамадзян спікерам у Палаце прадстаўнікоў загадзя размяшчаецца ў сродках масавай інфармацыі. Заяўнік павінен быць гатовым да таго, што ў ходзе папярэдняга запісу па тэлефоне ў яго папросяць удакладніць сутнасць пытання, з якім ён плануе звярнуцца да Ігара Сергяенкі. Гэта робіцца для таго, каб вызначыць кола спецыялістаў, якіх патрэбна будзе задзейнічаць падчас вырашэння таго ці іншага пытання. Дзякуючы папярэдняй рабоце, нярэдка нават на гэтым этапе знімаецца праблема, з якой чалавек змагаўся на працягу многіх гадоў.
Якія пытанні абмяркоўвалі на нарадзе ў Мінгарвыканкаме?
На аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме абмеркавалі шэраг пытанняў. Яны тычацца адкрыцця нестацыянарных аб’ектаў вулічнага гандлю ў маючым адбыцца цёплым сезоне, падрыхтоўкі і правядзення 12 красавіка рэспубліканскага суботніка, а таксама работы гарадскога пасажырскага транспарту. Падрабязнасці — у матэрыяле карэспандэнта «Звязды».
Сергяенка аб маштабах антыгітлераўскага супраціўлення ў Беларусі
У Беларусі гітлераўцы сустрэлі супраціўленне такога маштабу, якога не адчулі ў іншых краінах. Гэта адзначыў у каментарыі журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка перад канцэртам-рэквіемам «Кожны трэці», які 7 красавіка праходзіць у Палацы Рэспублікі для дэлегацыі з Віцебскай вобласці, перадае БелТА.
Якія задачы паставіў Прэзідэнт перад прэм’ер-міністрам напярэдадні візіту ў Маскву
4 красавіка Прэзідэнт прыняў з дакладам прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына. У цэнтры ўвагі — візіт урадавай дэлегацыі на чале з кіраўніком урада ў Расію, запланаваны на 7 красавіка.
Створаны Апеляцыйны эканамічны суд. Судова-прававая рэформа краіны — на завяршальным этапе
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 красавіка падпісаў указ нумар 141 аб утварэнні Апеляцыйнага эканамічнага суда, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Хаменка: Ва ўмовах ціску з боку заходніх краін Беларусь здолела мабілізаваць свае магчымасці
У рамках рэгіянальнага форуму па ўстойлівым развіцці для краін рэгіёна Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН (ЕЭК ААН) у Жэневе адбыўся шэраг двухбаковых сустрэч намесніка Старшыні Савета Рэспублікі, Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Сяргея Хаменкі.