Навiны
Сяргей Алейнік 14 студзеня правёў асабісты прыём грамадзян
Сяргей Алейнік правёў асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.
Качанава: Духоўнасць і душэўнасць праходзяць чырвонай ніткай праз усю акцыю «Марафон адзінства»
Цудоўныя песні, якія асабліва кранаюць за душу на роднай зямлі — такімі ўражаннямі з журналістамі падзялілася старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава пасля канцэрта Прэзідэнцкага аркестра Беларусі, які прайшоў падчас «Марафону адзінства» ў Наваполацку, перадае БелТА.
«Усё створанае трэба захаваць»
На пляцоўцы Дома культуры былі абмеркаваны дасягненні нашай краіны за яе 30-гадовы незалежны шлях, сучаснае сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі. У прыватнасці, размова ішла аб дасягненнях у сацыяльнай сферы, якія істотна палепшылі якасць жыцця насельніцтва. За тры дзесяцігоддзі ў два разы павялічылася працягласць дарожнай сеткі, у паўтара — цвёрдае пакрыццё на транспартных магістралях. Колькасць легкавых аўтамабіляў у насельніцтва вырасла з 500 тысяч у сярэдзіне 90-х гадоў да трох мільёнаў сёння.
Дадатковыя меры для мінімізацыі рызык
Школьнікі з прыкметамі захворвання могуць адсутнічаць ва ўстановах адукацыі да пяці дзён без прадастаўлення медыцынскай даведкі.
«Будаўнічую амністыю» падоўжылі
Днямі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 10 аб падаўжэнні «будаўнічай амністыі» на тры гады.
Згодна з гэтым дакументам, спрошчаны парадак прыёмкі ў эксплуатацыю аднакватэрных жылых дамоў і нежылых пабудоў, якія былі ўзведзены без дазволаў і праектнай дакументацыі, будзе дзейнічаць да 1 студзеня 2028-га. Выключэнне складаюць аб’екты, размешчаныя ў Мінску.
Намеснік міністра ўнутраных спраў сустрэўся з Штабам Місіі наглядальнікаў ад СНД
Адбылася рабочая сустрэча першага намесніка міністра ўнутраных спраў Юрыя Назаранкі з дэлегацыяй Штаба Місіі наглядальнікаў ад СНД на чале з яго кіраўніком Леанідам Анфімавым.
Больш за 7 млн бюлетэняў надрукавана да выбараў Прэзідэнта Беларусі
Больш за 7 млн бюлетэняў надрукавана да выбараў Прэзідэнта Беларусі, паведаміла журналістам сакратар ЦВК Алена Балдоўская, перадае БелТА.
Больш за 76% моладзі плануе ўзяць удзел у выбарах Прэзідэнта
Менавіта такія лічбы агучыў БелТА старшыня Беларускага камітэта маладзёжных арганізацый Павел АЛЕКСА, каментуючы даныя анлайн-апытання БКМА «Беларусь будучыні — выбар маладых».
Брэстчына пабагацела ганаровымі грамадзянамі
Рашэннем пазачарговай сесіі Брэсцкага абласнога Савета званне «Ганаровы грамадзянін Брэсцкай вобласці» нададзена пяці асобам. Раней гэтага звання былі ўдастоены 14 заслужаных людзей рэгіёна. Цяпер да ганаровага спіса далучыліся прозвішчы Канстанціна Сумара, Аляксандра Карпіцкага, Аляксандра Саўчыца, Сцяпана Халько і Уладзіміра Храленкі.
Ігар Сергяенка правёў прыём грамадзян
Пытанні, з якімі да Старшыні Палаты прадстаўнікоў звярталіся як мінчане, так і жыхары іншых рэгіёнаў, датычыліся добраўпарадкавання тэрыторыі, даступнасці медыцынскай дапамогі, якаснага водазабеспячэння. Узнімалі грамадзяне і прыватныя праблемы, якія ўплываюць на спакойнае пражыванне. Шэраг пытанняў, дарэчы, былі вырашаны да правядзення прыёму: шукаючы дапамогі ў вышэйшых дзяржаўных органах, людзі нярэдка абмінаюць мясцовую уладу, у кампетэнцыі якой знаходзяцца многія пытанні.