Top.Mail.Ru

Навiны

На якіх пытаннях акцэнтаваў увагу Ігар Сергяенка падчас пасяджэння Савета Палаты прадстаўнікоў

На якіх пытаннях акцэнтаваў увагу Ігар Сергяенка падчас пасяджэння Савета Палаты прадстаўнікоў

Дэпутаты абмеркавалі прапановы па праекце Плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2025-м Года добраўпарадкавання, падвялі вынікі папярэдняй работы на знешнім контуры, вызначылі перспектыўныя кірункі міжпарламенцкага ўзаемадзеяння на бягучы год. Акрамя таго, парламентарыі разгледзелі пытанне, якое датычыцца работы міжведамаснай рабочай групы па ўдасканаленні мер сацыяльнай абароны ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Члены Савета Рэспублікі адобрылі шэраг важных дакументаў

Члены Савета Рэспублікі адобрылі шэраг важных дакументаў

На другой сесіі Савета Рэспублікі парламентарыі разгледзелі 9 законапраектаў, абмеркавалі міжпарламенцкую дзейнасць, а таксама азнаёміліся з кнігай «Наш Прэзідэнт».

Якія паступілі пытанні і заўвагі ад выбаршчыкаў у ходзе выбараў

Якія паступілі пытанні і заўвагі ад выбаршчыкаў у ходзе выбараў

Падрыхтоўка была праведзена вельмі сур’ёзная да прэзідэнцкіх выбараў, заявіла начальнік аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарату Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Алена Грыгаровіч, паведамляе БелТА.

Якім чакаецца новы аздараўленчы сезон у беларускіх здраўніцах?

Якім чакаецца новы аздараўленчы сезон у беларускіх здраўніцах?

Сёлета ў Беларусі адкрыюцца два новыя дзіцячыя лагеры, а пяць санаторыяў прырастуць новымі карпусамі, павялічыўшы свой ложкавы фонд. Улічваючы павышаны попыт на санаторна-курортныя паслугі як на ўнутраным рынку, так і з боку замежных грамадзян, новыя месцы пуставаць не будуць. Мінулы год стаў рэкордным для айчынных здраўніц па ўсіх паказчыках, улічваючы запаўняльнасць. У нашых санаторыях летась адпачылі 1 мільён 565 тысяч чалавек. Адзін са складальнікаў такога высокага попыту — суадносіны даступнай цаны і высокай якасці медыцынскіх і аздараўленчых паслуг у беларускіх здраўніцах. І сёлетні год, калі браць да ўвагі цяперашнія тэндэнцыі, абяцае быць, прынамсі, не горшым.

У чым перавагі беларускай касметыкі?

У чым перавагі беларускай касметыкі?

Навукаёмістая, эфектыўная касметыка — хоць і не жыццёва важны сегмент, але, безумоўна, той, які мае ўплыў на якасць жыцця, да якога прывык сучасны чалавек. Пра тое, што сёння прапануюць беларускім жанчынам айчынныя вытворцы прафесійнай касметыкі, мы спыталі ў кандыдата біялагічных навук, спікера міжнародных кангрэсаў па касметыцы і медыцыне Людмілы Калацкай.

Замежныя журналісты азнаёміліся з сітуацыяй на паўднёвай граніцы Беларусі

Замежныя журналісты азнаёміліся з сітуацыяй на паўднёвай граніцы Беларусі

28 студзеня ў Гомельскім раёне на пункце пропуску «Новая Гута», які не функцыянуе два гады, было незвычайна мнагалюдна. Сюды прыехалі прыкладна 60 журналістаў з дзевяці краін. Карэспандэнты, якія жадалі ўбачыць на свае вочы рэальную абстаноўку на граніцы Беларусі з Украінай і даведацца аб службе беларускіх пагранічнікаў, атрымалі ўнікальную магчымасць зрабіць гэта. Прыехалі на паўднёвую граніцу і карэспандэнты БелТА.

У Магілёве праходзіць конкурс грамадскіх ініцыятыў

У Магілёве праходзіць конкурс грамадскіх ініцыятыў

Аганізатар адкрытага конкурснага адбору -- Магілёўская абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў. Конкурс праводзіцца не ў першы раз і карыстаецца попытам у насельніцтва. Гэта рэальная магчымасць вырашыць пытанні мясцовага значэння, звязаныя са стварэннем або добраўпарадкаваннем месцаў для дзіцячых гульняў, адпачынку, заняткаў спортам, у гонар воінскай славы і гэтак далей. Пры умове, канешне, калі ў ініцыятараў будзе жаданне паўдзельнічаць у справе фізічна і ўнесці як мінімум 10% ад сумы праекта.

Дзе ў Беларусі вырошчваюць ізумруды і пачым яны?

Дзе ў Беларусі вырошчваюць ізумруды і пачым яны?

Каштоўныя камяні можна не толькі здабываць, але і атрымліваць у лабараторных умовах. 

Наталля Качанава правяла прыём грамадзян

Наталля Качанава правяла прыём грамадзян

Пытанні, з якімі людзі звярталіся да Старшыні Савета Рэспублікі, традыцыйныя. Гэта і стан дарожнага пакрыцця ў сельскай мясцовасці, і зямельныя спрэчкі, якія не атрымліваецца вырашыць з прыцягненнем мясцовых улад. У топе праблем, якія хвалююць грамадзян, — паляпшэнне жыллёвых умоў, якасць праведзеных падчас капітальнага рамонту работ, працаўладкаванне. Неабыякавыя грамадзяне закранулі пытанне патрыятычнага выхавання моладзі, выказалі гатоўнасць дапамагаць хворым дзецям, а таксама іх бацькам.

Новыя тэматычныя графіці ад ратавальнікаў з’явіліся на сценах дамоў Міншчыны

Новыя тэматычныя графіці ад ратавальнікаў з’явіліся на сценах дамоў Міншчыны

У 2024 годзе на сценах розных устаноў і жылых дамоў у Мінскай вобласці з’явіліся новыя тэматычныя графіці, якія не толькі ўпрыгожваюць гарадское асяроддзе, але і служаць важным напамінам аб неабходнасці захавання правілаў бяспекі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю