Навiны
Па даручэнні Прэзідэнта пачата маштабная праверка Узброеных Сіл
Комплексна і ў некалькі этапаў
Каля 600 тыс. беларусаў старэйшага ўзросту сталі ўдзельнікамі акцыі «Ад усёй душы»
Акцыя «Ад усёй душы», якая праходзіла ў Беларусі з 23 снежня 2025 года па 14 студзеня 2026-га, ахапіла каля 600 тыс. грамадзян старэйшага ўзросту. Аб гэтым расказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Вераніка Гулевіч, паведамляе БелТА.
Першы крыптабанк можа з’явіцца ў Беларусі ўжо праз паўгода
Першы крыптабанк можа з’явіцца ў Беларусі ўжо праз паўгода. Аб гэтым паведаміў першы намеснік старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Аляксандр Ягораў, каменціруючы ўказ кіраўніка дзяржавы № 19 «Аб крыптабанках і асобных пытаннях кантролю ў сферы лічбавых знакаў (токенаў)», паведамляе БелТА.
Мясная галіна набірае вагу, перажываючы нязначныя структурныя адаптацыі
Сяргей Рачкоў расказаў аб выніках міжнароднай дзейнасці Палаты прадстаўнікоў у 2025 годзе
«Летась міжпарламенцкія кантакты атрымалі значную дынаміку развіцця» — Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Сяргей Рачкоў расказаў аб выніках міжнароднай дзейнасці Палаты прадстаўнікоў у 2025-м і задачах на бягучы год.
Бесперапынны цыкл. Колькі прадукцыі за год будзе вырабляць новы завод агракамбіната «Дзяржынскі»
Адзін з найбуйнейшых інвестпраектаў агракамбіната «Дзяржынскі» на фінішнай прамой — завод па перапрацоўцы нехарчовай сыравіны жывёльнага паходжання ў раёне Фаніпаля магутнасцю 80 тыс. т у год. З ходам яго рэалізацыі азнаёміўся Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА.
Пры якіх умовах магчыма перадача арэнднага жылля ва ўласнасць грамадзян?
У Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі расказалі, пры якіх умовах магчыма перадача арэнднага жылля ва ўласнасць грамадзян, калі яны адносяцца да катэгорыі найбольш запатрабаваных пасад служачых (прафесій рабочых).
У Мінску плануюць пабудаваць флагманскія цэнтры для аказання экстраннай медыцынскай дапамогі
У Мінску пабудуюць флагманскія цэнтры для аказання экстраннай медыцынскай дапамогі. Пытанні рэалізацыі праектаў абмеркавалі на нарадзе ў Мінгарвыканкаме, паведаміла БелТА.
Кітайскі порт Нінба-Чжоўшань займае першае месца ў свеце па грузаабароце
Грузаабарот порта Нінба-Чжоўшань, што ў правінцыі Чжэцзян (Усходні Кітай), летась перавысіў 1,4 мільярда тон. Гэта дазволіла яму займаць першае месца ў свеце па адпаведным паказчыку 17-ы год запар, паведамілі ў адміністрацыі порта, перадае «Сіньхуа».
Бабруйчанін хацеў паназіраць за дзікімі жывёламі і скраў фотапастку
У Магілёўскім раёне бабруйчанін скраў фотапастку. Пра гэта БелТА паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.