Навiны
Урачыстае адкрыццё і фэст «На сямі вятрах». Якой сёння будзе праграма «Славянскага базару»
Урачыстае адкрыццё XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» сёння адбудзецца ў Летнім амфітэатры. Якія яшчэ мерапрыемствы чакаюць гасцей форуму мастацтваў, паведамляе БелТА.
Спектакль «Радавыя» па п’есе Дударава праходзіць на «Славянскім базары ў Віцебску»
Што пачуем і ўбачым на «Славянскім базары ў Віцебску — 2025»?
Паводле добрай традыцыі, чарговы раз з 10 да 13 ліпеня збярэ сваіх гасцей і ўдзельнікаў ХХХІV Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Ён даўно стаў сапраўдным культурным брэндам Беларусі, пра які ведаюць далёка за межамі нашай краіны. Штогод культурны форум, дэвіз якога «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення», дае прастору для ўзмацнення міжнацыянальнага сяброўства, служыць сапраўдным ідэалам духоўнасці і дабра. На яго пляцоўках адкрываюцца новыя імёны ў самых розных кірунках мастацтва. Сёлета на фестывалі ў горадзе над Дзвіной чакаюць больш як 30 краін-удзельніц, рыхтуюцца дзясяткі адметных выставак, канцэртных праграм, каб зноў падарыць гасцям маштабнага мерапрыемства прыгожае свята, яркія эмоцыі і незабыўныя ўражанні. Пра апошнія навіны падрыхтоўкі да форуму, новаўвядзенні і доўгачаканыя сустрэчы распавялі арганізатары і ў.дзельнікі праекта.
Дзіцячы песенны конкурс, зоркі TikTok і танцавальныя батлы. У Віцебску стартуюць першыя мерапрыемствы «Славянскага базару»
У час імгненнага кантэнту і кароткіх рылсаў, запатрабаванасць глыбіні, сэнсу і сапраўднага майстэрства не знікае
Так лічаць маладыя.
Якуб Колас вяртае ў Ташкент
9 ліпеня 2025 года ў 17 гадзін Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на імпрэзу «Край-друг Узбекістан», у час якой адбудзецца і паказ дакументальнага фільма кінастудыі «Беларусьфільм» «Ташкентская торба». У кінастужцы — аповяд аб узбекскім перыядзе жыцця народнага песняра Беларусі Якуба Коласа ў час Вялікай Айчыннай вайны. Арганізатары мерапрыемства — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.
Што цікавага прадставяць на адкрытых пляцоўках «Славянскага базару»
«Горад майстроў», конкурсы па выцінанцы і кавальскім рамястве, турнір нацыянальных танцаў — якія мерапрыемствы можна будзе наведаць на адкрытых пляцоўках XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», БелТА паведамілі ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці (АМЦНТ).
Прэм’ерны паказ спектакля «А досвіткі тут ціхія...» прайшоў у Магілёўскім аблдрамтэатры
Прэм’ерны паказ спектакля «А досвіткі тут ціхія...» паводле аповесці Барыса Васільева прайшоў у Магілёўскім абласным драматычным тэатры, перадае БелТА.
Рэспубліканскае свята «Купалле» рыхтуецца прымаць удзельнікаў у шаснаццаты раз
Скрыжаванне традыцый і сяброўства.