Навiны
Развіты ўнутраны рынак гарантуе фізічную і цэнавую даступнасць спажывецкіх тавараў
Аб'ём унутранага рынку і доля продажаў айчынных тавараў на ім — катэгорыя не толькі эканамічная. Гэта заўсёды быў адзін з ключавых індыкатараў нацыянальнай бяспекі. І ў апошнія гады яго значэнне толькі ўзрасло, прычым не толькі ў Беларусі.
Механізмы падтрымкі беларускай сям’і капіруюць многія краіны
У падтрымку сем’яў дзяржава ўкладвае значныя рэсурсы. Толькі на выплату дапамог сёлета накіравана звыш чатырох мільярдаў рублёў.
Па праграме сямейнага капіталу адкрыта 155 000 рахункаў. Дадатковыя меры падтрымкі — жыллёвыя льготы, працоўныя гарантыі і высокатэхналагічная медыцына. Наколькі эфектыўныя згаданыя інструменты і як выхаваць у моладзі культуру вялікай сям’і? Гэтыя актуальныя для беларускага грамадства пытанні эксперты абмяркоўвалі на пляцоўцы тэлеканала «Першы інфармацыйны».
Падрыхтоўка аб’ектаў энергетыкі да работы ў халодны перыяд года ідзе як мае быць
Нездарма кажуць: рыхтуй сані летам. Гэту народную мудрасць добра засвоілі адказныя за тое, каб у нашых дамах і розных установах зімой была камфортная тэмпература. Комплекс арганізацыйных і тэхнічных мерапрыемстваў ахоплівае ўсю неабходную інфраструктуру і прадпрыемствы паліўнага комплексу. Па словах прадстаўнікоў профільных ведамстваў, падрыхтоўка вядзецца згодна з зацверджанымі графікамі, глабальных праблемных пытанняў не ўзнікае. Ёсць адпаведная пастанова Савета Міністраў.
Міжнародная федэрацыя функцыянальнага мнагабор'я дапусціла беларусаў да турніраў
Міжнародная федэрацыя функцыянальнага мнагабор'я (IFFF) аб'явіла аб допуску спартсменаў з Беларусі і Расіі да спаборніцтваў пад сваёй эгідай. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на прэс-службу IFFF.
Аградроны па беларускіх тэхналогіях будуць вырабляць у Калужскай вобласці
Аградроны па беларускіх тэхналогіях будуць вырабляць у Калужскай вобласці. Гэта прадугледжана пагадненнем аб супрацоўніцтве па рэалізацыі інвестпраектаў у сферы сельскагаспадарчых беспілотных лятальных апаратаў. Дакумент падпісаны ў Мінску па выніках пасяджэння сумеснай рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Калужскай вобласці РФ пад старшынствам міністра архітэктуры і будаўніцтва Вадзіма Альшэўскага і губернатара Калужскай вобласці Уладзіслава Шапшы, паведаміла БелТА.
Беларусь і Калужская вобласць падпісалі план мерапрыемстваў па супрацоўніцтве да 2029 года
Беларусь і Калужская вобласць Расіі па выніках пасяджэння сумеснай рабочай групы ў Мінску падпісалі план мерапрыемстваў на 2027—2029 гады па рэалізацыі пагаднення аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве, перадае БелТА.
Як завезці ў Беларусь атрыманую ў спадчыну за мяжой машыну, расказалі ў ДМК
Які парадак увозу ў Беларусь атрыманага ў спадчыну ў замежнай дзяржаве транспартнага сродку, расказалі ў ДМК. Паведаміла БелТА.
Вальфовіч: Ніякіх фактаў, якія ўплывалі б на абвастрэнне сітуацыі вакол Беларусі, цяпер не адзначаецца
Маштабныя работы рознай складанасці, аб'ёму і інтэнсіўнасці вядуцца на дарожных аб'ектах па ўсёй Беларусі
Беларусы выйгралі камандны залік чэмпіянату Еўропы і Афрыкі па вадналыжным спорце
Беларускія спартсмены ўдала выступілі на аб’яднаным чэмпіянаце Еўропы і Афрыкі па вадналыжным спорце ў Грузіі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінспорту.