
Іван Міско назапашваў уражанні для будучай творчасці з дзяцінства
У майстэрні народнага мастака Беларусі Івана Якімавіча Міско ўвесь час з’яўляюцца новыя працы і эскізы, якія потым паступова пакідаюць майстэрню, каб увасобіцца ў помнікі. Так здарылася і з праектам, прысвечаным палёту першага касманаўта Юрыя Гагарына.

Гарналыжніца Шканава перамагла ў слаламе на чацвёртым этапе Кубка Расіі
Беларуска Марыя Шканава атрымала другую перамогу ў сезоне Кубка Расіі па гарналыжнаму спорту, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінспорту.

Як даўжэй захаваць ёлку свежай?
Выбраць жывую ёлку не так ужо складана, але, каб падоўжыць яе дні ў кватэры, трэба пастарацца. Пры гэтым умовы догляду ссечанага дрэва і ёлкі ў чыгуне адрозніваюцца.

«Вясёлы кітайскі Новы год» адсвяткавалі ў Белдзяржфілармоніі
Дні культуры Кітая ў Беларусі пачаліся маштабна і вельмі эфектна. У Белдзяржфілармоніі больш за 700 чалавек наведалі канцэрт майстроў мастацтваў Паднябеснай. Арганізатарамі выступілі Міністэрства культуры Беларусі, Міністэрства культуры і турызму КНР, Пасольства КНР у Рэспубліцы Беларусь. «Вясёлы кітайскі Новы год» адсвяткавалі работнікі культуры, беларускага знешнепалітычнага ведамства і іншых міністэрстваў, прадпрыемстваў, калегі з дыпламатычных прадстаўніцтваў шэрагу дзяржаў, парламентарыі, журналісты, беларускія і кітайскія студэнты, а таксама кітайцы, якія жывуць у нашай краіне.

Фотавандроўка па гісторыі беларускага кіно
Фотамастачка Ірына Савосіна падарыла магіляўчанам унікальную магчымасць акунуцца ў захапляльнае мінулае нашага кіно. Наведвальнікі яе выстаўкі «Магілёўшчына ў люстэрку кінематографа» змаглі зрабіць шмат цікавых адкрыццяў: аказваецца, гісторыя кіно цесна звязана з Прыдняпроўскім краем. На фота — вядомыя артысты, рэжысёры, сцэнарысты, якія тут нарадзіліся, месцы здымак, першыя кінатэатры горада...

Паглыбленне ў свет скульптуры і архітэктуры ў сучасным гарадскім асяроддзі
Паглыбіцца ў свет скульптуры і архітэктуры ў сучасным гарадскім асяроддзі можна з дапамогай выставачнага праекта «Трыяда. Скульптура — архітэктура — горад» Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, дзе прадстаўлены інавацыі ў інтэграцыі архітэктурнай і скульптурнай пластыкі, а таксама асэнсаваны сусветны вопыт, які датычыцца іх узаемадзеяння ва ўрбаністычным кантэксце.

«Нас чакаюць вельмі добрыя перспектывы»
Беларусь ад Аравійскага паўвострава аддзяляюць тысячы кіламетраў. Але адлегласць не перашкаджае наладжваць узаемавыгадныя сувязі з краінамі, якія ўваходзяць у свайго роду пул дзяржаў Персідскага заліва. Асабліва калі на тое ёсць палітычная воля і стасункі наладжваюцца на вышэйшым узроўні.

У правінцыі Шаньдун закінутую шахту ператварылі ў ружоўнік
У інтэлектуальнай цяпліцы «Дакуйшань», якая знаходзіцца ў горадзе Цзыбо, што ў правінцыі Шаньдун, расцвілі 120 тысяч руж, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Чым прывабны Аман?
«Далейшае паглыбленне беларуска-аманскіх адносін можа стаць новым пунктам росту для абедзвюх эканомік і стымулам для развіцця чалавечага капіталу. Пра гэта сведчаць цяперашні ўзровень палітычных кантактаў і створаны намі зачын. Але ёсць і каласальны нерэалізаваны патэнцыял».

Усяму свой час
Гэты біблейскі выраз мы ўсе ведаем і нярэдка прыводзім у розных кантэкстах. Тым больш што цалкам урывак аўтарства цара Саламона гучыць вельмі прыгожа: «Усяму свой час, і час усялякай рэчы пад небам: час нараджацца і час паміраць, час насаджаць і час вырываць пасаджанае, час забіваць і час лекаваць, час разбураць і час будаваць, час плакаць і час смяяцца, час сумаваць і час пускацца ў скокі, час раскідваць камяні і час збіраць камяні...» Ну і далей у тым жа духу.