Навiны
«Добрыя людзі тут недалёка, добрыя людзі, з вамі так лёгка...»
Словы лечаць і калечаць...
Унесены змены ў дакументы, якія датычацца занятасці насельніцтва
Урад унёс змены ў 18 пастаноў у рамках Закона аб занятасці насельніцтва. Асноўныя новаўвядзенні датычацца падыходаў да працаўладкаванні людзей з інваліднасцю, парадку устанаўлення броні прыёму на работу, працаўладкавання бацькоў, абавязаных кампенсаваць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, кампенсацыі затрат на аплату працы грамадзян, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі. Пра гэта расказалі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Гаспадарка «Хмелева» першай у краіне сёлета пачала сяўбу ранніх яравых
Першыя гектары ў ААТ «Хмелева» Жабінкаўскага раёна засеялі аўсом яшчэ 4 сакавіка. Тут зусім лёгкія глебы, а снегу сёлета фактычна не было. Як пацяплела, спяшаліся выйсці ў поле, каб зямля не ссыхала, каб максімальна захапіць прыродную вільгаць. Як высветлілася пазней, за гэту работу хмелеўскія аграрыі ўзяліся першымі не толькі ў вобласці, але і ў краіне.
Як «Бягомльскае» стала месцам аграінавацый
Сёння цяжка ўявіць, што шэсць гадоў таму ААТ «Бягомльскае» было неплацежаздольнай сельгасарганізацыяй Віцебскай вобласці, якая падлягае фінансаваму аздараўленню. Пасля таго як у 2019 годзе прадпрыемства ўвайшло ў склад групы Банка развіцця, тут пачаўся рэнесанс. Сумесныя намаганні новага ўласніка і калектыву прадпрыемства ў гэты перыяд адраджэння былі арыентаваны не толькі на выхад з крызісу, але і на далейшае планамернае развіццё і дасягненне максімальна эфектыўных вынікаў, расказалі ў прэс-службе банка.
У Кітаі прыняты маштабны план дзеянняў па стымуляванні спажывання
У Кітаі зацверджаны план дзеянняў па стымуляванні спажывання, перадае «Сіньхуа».
На Віцебшчыне набіраюць тэмпы вясеннія палявыя работы
Традыцыйна Віцебская вобласць адной з апошніх прыступае да вясновай пасяўной, пры гэтым сёлета большасць палявых работ ужо стартавала, у прыватнасці падкормка азімых збожжавых. Вядуцца работы па падсеве траў, вывазцы і ўнясенні арганічных угнаенняў, у тым ліку з прыцягненнем міжраённых механізаваных атрадаў.
Прафсаюзы далучыліся да акцыі «Дай лесу новае жыццё!»
Прафсаюзныя актывісты ў межах акцыі «Дай лесу новае жыццё!» ужо вызначылі аб’екты для сваёй працы. Большая частка з іх знаходзіцца на найбольш пацярпелых тэрыторыях — Гомельшчыне і Магілёўшчыне. Адмысловая ўвага — аднаўленню ветравальна-бураломных лесасек.
Пяць галоўных прынтаў сезону вясна-лета 2025
Кожны год вяснова-летні сезон расквітае безліччу фарбаў і кветкавых матываў. Але ў 2025 годзе нас чакае нешта асаблівае. Леапардавы прынт, які доўгі час утрымліваў пазіцыі фаварыта, адыходзіць на другі план, а клетка, наадварот, набывае дзёрзкі і бунтарскі характар. Мы сабралі для вас пяцёрку самых гарачых прынтаў, якія будуць кіраваць модай у сезоне весна-лета 2025.
План сяўбы ранніх яравых збожжавых і зернебабовых у Беларусі выкананы на 22,3 працэнта
У Беларусі пасеялі раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) на 135,2 тыс. га, што складае 22,3 працэнта да плана, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.