Навiны
XІ Беларускія адукацыйныя Ражджэственскія чытанні адкрыюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 2 снежня
На літаратурным Алімпе - Іван Юркін
95-ты Дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча натхняе яго землякоў
Культавая асоба ў нашай літаратуры. Той, хто аб’ядноўвае беларусаў розных пакаленняў і поглядаў на жыццё. Ухапіўшы і адлюстраваўшы наш адметны менталітэт, ён стаў пісьменнікам насамрэч народным (хоць афіцыйна звання такога не меў) для краіны, якая тады ўжо жыла ў яго свядомасці, але аформілася як незалежная, калі яго не стала.
Вершы Янкі Купалы на в’етнамскай мове прадставілі на Міжнародным фестывалі ў Ханоі
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнам Уладзімір Баравікоў і супрацоўнікі дыпламатычнай місіі прынялі ўдзел у 13-м Міжнародным гастранамічным фестывалі ў горадзе Ханой, паведамляе БелТА.
У Беразіно ладзяць свята кнігі
26 лістапада Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка праводзіць III фестываль беларускай кнігі «Кніжныя гарызонты».
Аўтары фільма «Пераломны момант» рыхтуюць да шырокага паказу на вялікім экране больш удасканаленую версію
Гэта будзе ўжо восьмы варыянт. Рэжысёр карціны Дзмітрый Сарока параіў яго паглядзець і тым, хто ўжо пабываў на паказе ў рамках Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»: гэта дапрацаваная, палепшаная, больш драйвовая версія.
«Як сама царыца ў залатой кароне»
На конкурсе «Міс Сусвет — 2025», які прайшоў у Бангкоку, Беларусь прадстаўляла пераможца нацыянальнага конкурсу прыгажосці 18-гадовая Алена Кучарук з Полацка. Самы яркі момант конкурсу ў Тайландзе — дэфіле ўдзельніц у нацыянальных касцюмах.
Ад перапіскі Стафана Баторыя да франтавых трохкутнікаў. Пра пісьмы ХVI-XX стагоддзяў раскажа выстава ў Гродне
Выстава «Забытае майстэрства перапіскі», якая расказвае пра пісьмы вядомых асоб, адкрыецца 20 лістапада ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі. Аб гэтым паведамляе БелТА.
У Палацы Рэспублікі падвялі вынікі першага «РадыёТрыумфу»
Беларускае радыё працягвае маштабна святкаваць свой векавы юбілей. Кульмінацыяй святочнага марафону стаў вечар 19 лістапада, калі ў Палацы Рэспублікі запаліліся агні цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў І Нацыянальнага конкурсу «РадыёТрыумф».