Навiны
Памёр Джорджа Армані
Вядомы італьянскі мадэльер Джорджа Армані памёр ва ўзросце 91 года. Пра гэта паведамляе італьянскае выданне La Repubblica.
У Мінску прайшоў агляд-конкурс на лепшы двор
Музычныя лавачкі, альтанка з бескантактавай зарадкай для мабільніка, мініятурны тэатр. Што яшчэ здзівіла падчас аб’езду дваровых тэрыторый кожнага раёна сталіцы для агляду-конкурсу — у матэрыяле карэспандэнта «Звязды».
Кітай упершыню прадставіў на парадзе сваю ядзерную трыяду
Паветраныя, падводныя і наземныя ракеты.
Пад Мядзелам адкрыўся кукурузны лабірынт. Праверыць інтуіцыю можна за BYN 5
У «Аптэкарскім садзе» Мядзельскага раёна запрацаваў «Лабірынт траўніка». Наведвальнікі могуць адправіцца ў займальнае падарожжа па зялёных калідорах з высокіх сцеблаў кукурузы, паведамляе «Мінская Праўда».
У Беларусі знялі з продажу кавуны з Расіі з павышаным утрыманнем нітратаў
Санітарна-эпідэміялагічная служба Гомельскай вобласці выявіла небяспечную партыю кавуноў, якая паступіла з Растоўскай вобласці, паведамляе «Мінская Праўда».
Памёр вядомы савецкі і расійскі кампазітар Радзівон Шчадрын
Савецкі і расійскі кампазітар Радзівон Шчадрын памёр ва ўзросце 92 гадоў. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў Вялікі тэатр Расіі.
Пашыранае выязное пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў адбылося на базе Універсітэта грамадзянскай абароны МНС
Яго тэма — «Удасканаленне прававога рэгулявання грамадскіх адносін у сферы дзейнасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях». Такі фармат узаемадзеяння дэпутацкага корпуса з прадстаўнікамі ратавальнага ведамства абумоўлены падрыхтоўкай праекта Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях». Мяркуецца, што законапраект будзе разгледжаны ў першым чытанні падчас адкрыцця трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў восьмага склікання.
Канаісткі Трушкіна і Нядзелькіна заваявалі сярэбраныя медалі чэмпіянату свету
Беларускія спартсмены заваявалі два медалі ў чацвёрты дзень чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ, які праходзіць у Мілане, паведамляе БелТА.
Да +19°C чакаецца ў Беларусі 24 жніўня
У Беларусі 24 жніўня будзе воблачна з праясненнямі і да плюс 19 градусаў. Пра гэта БелТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.