Навiны
Волату слова прысвячаецца
У Маскве адкрылася перасоўная літаратурна-дакументальная выстаўка «Волат слова і думкі», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Івана Якаўлевіча Навуменкі. Месцам правядзення выстаўкі стаў Дзелавы і культурны комплекс Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
Белгідрамет: на гэтым тыдні ў Беларусі будзе цёпла, пройдуць навальнічныя дажджы
Беларусы атрымаюць задавальненне ад цёплага надвор’я на гэтым тыдні, праўда, пад акампанемент кароткачасовых навальнічных дажджоў. Аб гэтым паведамілі у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Амаль 10 тыс. грузавых вагонаў адрамантавана на БЧ з пачатку года
Вагоннымі дэпо Беларускай чыгункі за восем месяцаў 2025 года адрамантавана 9,7 тыс. грузавых вагонаў, паведамілі БелТА.
Гігін: Форум «Беларусь адзіная» дае магчымасць фармуляваць вобраз будучыні нашай краіны
Форум «Беларусь адзіная» дае магчымасць сфармуляваць вобраз будучыні нашай краіны. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня праўлення РДГА «Беларускае таварыства «Веды» Вадзім Гігін у час рэспубліканскай інфармацыйна-асветнай акцыі «Беларусь адзіная», якая сёння праходзіць у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова, паведамляе БелТА.
Зносіны з людзьмі, законапраекты, прадстаўленне інтарэсаў краіны. Прэзідэнт прыняў з дакладам Ігара Сергяенку
За што кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка удзячны Палаце прадстаўнікоў
У Лідзе адбылося ўрачыстае закрыццё XXXII Дня беларускага пісьменства
Сергяенка: Фальсіфікацыя гісторыі — сур’ёзная пагроза нацыянальнай бяспецы
Фальсіфікацыя гісторыі — сур'ёзная пагроза нацыянальнай бяспецы. Пра гэта заявіў першы намеснік старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сергяенка падчас пленарнага пасяджэння маладзёжнага форуму Саюзнай дзяржавы «Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці» ў Музеі Славы Магілёўшчыны, перадае БелТА.
Больш за 167 тыс. замежнікаў наведалі Беларусь па бязвізе з пачатку года
У Беларусь з 1 студзеня 2025 года прыбылі 167 506 чалавек з 38 краін, уключаных у спіс бязвізу. Большасць падарожнікаў прыехалі з краін-суседзяў Беларусі: Літвы, Латвіі і Польшчы. Пра гэта паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Больш за 8,9 млн тон збожжа намалацілі ў Беларусі
Больш за 8,9 млн т збожжа намалацілі ў Беларусі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.