Top.Mail.Ru

Навiны

Прэм’ера балета «Шчаўкунчык» адбудзецца ў Вялікім тэатры 28 лістапада

Прэм’ера балета «Шчаўкунчык» адбудзецца ў Вялікім тэатры 28 лістапада

Прэм’ера балета «Шчаўкунчык» адбудзецца ў Вялікім тэатры 28 лістапада, паведамляе БелТА.

Як навукоўцы шукаюць культурныя каштоўнасці, вывезеныя з Беларусі нацыстамі

Як навукоўцы шукаюць культурныя каштоўнасці, вывезеныя з Беларусі нацыстамі

У гады Вялікай Айчыннай вайны БССР страціла тысячы прадметаў мастацтва — у тым ліку сапраўдныя шэдэўры, бясцэнныя творы генія беларускага народа. За восем пасляваенных дзесяцігоддзяў вярнулася на Радзіму толькі дзясятая частка вывезеных па загадзе Гімлера з беларускіх музеяў і галерэй культурных скарбаў, адзначаюць навукоўцы. Сёння прадметы мастацтва, што некалі складалі фонды нашых музеяў, раскіданы па свеце. Іх пошукі — карпатлівая і нават у нечым дэтэктыўная праца. Пра тое, як гэта робіцца, мы спыталі ў чалавека, які прысвяціў жыццё гэтай справе, — Анатоля Сініла, аднаго з найбольш вядомых даследчыкаў, хто займаецца ўстанаўленнем месцазнаходжання вывезеных з нашай краіны культурных скарбаў.

Мудрасць — код усяго жывога

Мудрасць — код усяго жывога

Кнігалюбы заўсёды маюць свет, дзе можна схавацца ў складаныя перыяды альбо адпачыць душой, бо пад вокладкамі добрых кніг — захапляльныя гісторыі, цікавыя суразмоўнікі і безліч тэм для абмеркавання з далейшым асэнсаваннем. Сёння прапаноўваем вам менавіта такую падборку новых выданняў, якія з’явіліся ў Выдавецкім доме «Звязда».
Паказы спектакляў — прэтэндэнтаў на Нацыянальную тэатральную прэмію праходзяць у сталіцы Беларусі

Паказы спектакляў — прэтэндэнтаў на Нацыянальную тэатральную прэмію праходзяць у сталіцы Беларусі

Выніковы этап пачалі мінскія тэатры. Але будзе магчымасць паглядзець пастаноўкі і тэатраў Брэста, Гродна, Віцебска, Магілёва, Гомеля, Бабруйска і Маладзечна — іх прадстаўляюць на найстарэйшай драматычнай сцэне краіны.


Пра стварэнне «Клуба выпускнікоў акадэміі мастацтваў» аб'явілі падчас святкавання 80-годдзя навучальнай установы

Пра стварэнне «Клуба выпускнікоў акадэміі мастацтваў» аб'явілі падчас святкавання 80-годдзя навучальнай установы

Сябрамі гэтага клуба могуць стаць знакамітыя асобы Беларусі, якія сёння працуюць у розных сферах. І гэта не толькі артысты і рэжысёры, мастакі і дызайнеры, скульптары і тэлемайстры, мастацтвазнаўцы і маладыя даследчыкі. Яшчэ сярод выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў — грамадскія і нават палітычныя дзеячы краіны. Што зразумела, бо кожны творца нясе адчуванне сваёй краіны.


У Мінску прайшло гашэнне новай маркі ў гонар 100-годдзя Беларускага радыё

У Мінску прайшло гашэнне новай маркі ў гонар 100-годдзя Беларускага радыё

Тыраж маркі складзе 8 тысяч экзэмпляраў. Выпушчаны таксама спецыяльны канверт першага дня. Гашэнне адбылося спецыяльным штэмпелем, які дзейнічае толькі адзін дзень.

Больш за тыдзень з класным маскоўскім тэатрам: «Майстэрня Пятра Фаменкі» прывезла ў Мінск чатыры спектаклі

Больш за тыдзень з класным маскоўскім тэатрам: «Майстэрня Пятра Фаменкі» прывезла ў Мінск чатыры спектаклі

Калі такія госці прыязджаюць, то трэба ісці. Зацятыя тэатралы ведаюць і разумеюць, што гэта адзін з тых тэатраў, за стварэннем якога стаіць асоба, творы, з асаблівымі падыходамі да пастановак, тонкай рэжысурай. І адзін са спектакляў у гастрольнай афішы сапраўды паставіў майстар — Пётр Фаменка. Калісьці ён стварыў тэатр разам з выпускнікамі свайго курсу — так у «Майстэрні...» сабраўся зорны склад выдатных артыстаў. І пасля яго сыходу з жыцця тэатр застаецца адным з тых, які прапануе адметны аўтарскі погляд на рэчы і творы, нават класічныя. 


Народжаная Перамогай: Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў адзначыла 80-годдзе

Народжаная Перамогай: Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў адзначыла 80-годдзе

Навучальная установа, дзе жыве творчасць, — гэта стараліся падкрэсліць ў своеасаблівым пралогу ўрачыстага пасяджэння. Неабходнасць прафесійных творцаў рэспубліка адчула адразу пасля вайны: Беларусь аднаўлялася пасля вызвалення, але ўжо глядзела далёка наперад — як будзе ствараць, гарманізаваць свет і радаваць людзей. Ужо праз два месяцы пасля Перамогі, 20 жніўня 1945-га года было прынята і зацверджана пастановай рашэнне аб арганізацыі Беларускага дзяржаўнага тэатральнага інстытута. А ўжо 14 лістапада 1945 года на акцёрскім аддзяленні з’явіліся першыя студэнты — 27 чалавек, якія займаліся тады яшчэ ў памяшканні Мінскага педагагічнага інстытута. З 1 верасня 1953 года адкрываецца мастацкі факультэт — тады ўжо інстытут перастаў быць выключна тэатральным. Створаны кафедры графікі, выяўленчага мастацтва, скульптуры... Прырастаць кафедрамі, спецыяльнасцямі па розных кірунках навучальная ўстанова працягвала ў залежнасці ад таго, як іх неабходнасць дыктаваў час. 

105-годдзе Андрэя Макаёнка адзначылі ў НББ

105-годдзе Андрэя Макаёнка адзначылі ў НББ

Мерапрыемства, прысвечанае 105-годдзю з дня нараджэння Андрэя Макаёнка, адбылося 12 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю